26-05-2015

Кароль Ірына Барысаўна, вул. Леніна, 22/5, г.п. Карма, тэл. +37529 3727393.

ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Карма” 10 “А” клас.

 Рэферат

Тэма: “Напішам аб Вялікай Айчыннай вайне разам: памяць, веліч, доўг”.

 Свята Перамогі – гэта сапраўды вялікае свята! Гэта свята ўсіх пакаленняў, ад малых да вялікіх. Менавіта 70 год назад, майскай раніцай 1945 г. савецкі народ даведаўся аб Вялікай Перамозе. 27 мільёнаў загінуўшых прынесла вайна савецкаму народу, кожны трэці беларус не вярнуўся да хаты, да сваіх блізкіх – тысячы пакалечаных лёсаў. Але нягледзячы на ўсе нягоды наш народ здолеў выстаяць.

1418 дзён доўжылася Вялікая Айчынная вайна, і, нарэшце, 8 мая 1945 г. быў падпісаны “Акт аб безумоўнай капітуляцыі Германіі”.

“Перамога! Перамога” – даносілася з вуснаў кожнага, на вачах людзей з’яўляліся слёзы шчасця, у памяці адклаліся трагічныя старонкі гісторыі нашай Радзімы. 9 мая 1945 г. назаўжды ўпісаны ў гісторыю нашай краіны, як знак мужнасці і непераможнасці нашага народа. Гэта свята ўсяго свету, усіх краін, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з “карычневай чумой”.

У кожнай беларускай сям’і ёсць свой герой той вайны. Мой прадзядуля Захарэнка Фёдар Гаўрылавіч таксама пайшоў на гэтую вайну, але, нажаль, назаўжды застаўся на ёй. Замест запаветных “трыкутнікаў”, у якіх салдаты дзяліліся радасцямі і нягодамі сваёй службы, прабабуля атрымала “извещение” (у народзе “пахаронка”), дзе было напісана ўсяго пару радкоў – “прапаў без вестак у кастрычніку 1944 г. пад Беластокам”. У памяць аб прадзядулю захавалася толькі невялікая даваенная фотакартка, больш аб ім нічога не вядома. Ён не меў высокіх званняў і ордэнаў, але ён быў Героем. Такім Героем, якім быў у той момант кожны Чалавек. Які ахвяруючы сабою, устаў на абарону сваіх дзяцей, жонкі, маці, сваёй Айчыны.

У памяць герояў той вайны, кожны год 9 мая ўсёй сям’ёй мы прыходзім на брацкую магілу салдат у Карме, ускладаем кветкі, тым самым аддаем даніну памяці і павагі воінам загінуўшым у той страшнай вайне. Магчыма, дзесьці ў Польшчы, вясновым днём кладуцца кветкі і на магілу майго прадзядулі. Памяць аб подзвігу савецкага народа (а зараз гэта шэраг самастойных народаў), павінна захоўвацца і перадавацца з пакалення ў пакаленне, каб у будучыні не здзейсніць памылак мінулага.

У барацьбу з агрэсарам уступілі ўсе жыхары нашай вялізнай краіны. Як гімн абароны Бацькаўшчыны, з першых дзён вайны з’явілася песня “Священная война”. 24 ліпеня 1941 г. у газетах “Известия” і “Красная Звезда” былі апублікаваны вершы паэта В.І. Лебедева-Кумача “Священная война”, адразу ж пасля публікацыі кампазітар А.В. Аляксандраў напісаў да іх музыку (1, 334). Часу на рэпетыцыю не было. Аляксандраў напісаў ноты мелам на дошцы, за ноч музыкі і спевакі вывучылі песню. Ужо 26 чэрвеня 1941 г. “Священная война” была выканана Чырвоназнаменным ансамблем чырвонаармейскай песні і танца СССР на Беларускім вакзале ў Маскве. Аднак, першапачаткова распаўсюджвання песня не атрымала, так як лічылася, што яна мела трагічнае гучанне. І толькі пасля прасоўвання нямецкіх войскаў глубока ў тыл краіны, з кастрычніка 1941 г. “Священная война” стала штодня гучаць па ўсесаюзным радыё. Менавіта з гэтага моманту ўся краіна хорам падхапіла знакаміты заклік:

“Пусть ярость благородная

Вскипает, как волна –

Идёт война народная,

Священная война”(2).

Германская агрэсія супраць усходнееўрапейскіх краін была адлюстравана ў генеральным плане “Ост”, у аснову якога былі пакладзеныя фашысцкая тэорыя і ідэалогія нацыянал-сацыялізму. Нацыянал-сацыялізм спалучаў у сабе розныя формы сацыялізму, нацыяналізму, расізму, фашызму і антысемітызму і аб’яўляў сваёй мэтай стварэнне і зацвярджэнне на шырокай тэрыторыі “арыйскай расы” (3, 88-90).

Згодна з планам “Ост” 75-80% насельніцтва акупіраванай тэрыторыі планавалася знішчыць, поўнаму знішчэнню падлягалі яўрэі і цыгане. Астатняя частка насельніцтва ўсходнееўрапейскіх краін павінна была стаць рабамі і засяліць тэрыторыю Заходняй Сібіры і Паўночнага Каўказа (4, 67).

Супраць Германіі склалася кааліцыя дзяржаў, у якую першапачаткова ўваходзілі Францыя, Вялікабрытанія, СССР, ЗША і іншыя дзяржавы свету. Кожная з іх унесла свой уклад у разгром ворага. Аднак адны з самых крывапралітных баёў праходзілі на ўсходнім фронце, а менавіта на тэрыторыі СССР. Чатыры гады савецкія войскі стрымлівалі націск мільённай нямецкай арміі. Менавіта на тэрыторыі СССР адбыліся бітвы, якія карэнна змянілі сітуацыю і развеялі міф аб непераможнасці Вермахта (5, 124).

Своеасаблівую вайну з ворагам вялі і савецкія дыпламаты. Здаецца, вайна і дыпламатыя – гэта два паняцці, якія па сваім змесце з’яўляюцца як бы антыподамі. Невыпадкова здаўна павялося лічыць, што, “калі гавораць гарматы – маўчаць дыпламаты”, і, наадварот, “калі гавораць дыпламаты – гарматы маўчаць”. У рэчаіснасці ўсё ідзе значна складаней: падчас войнаў актыўна працягваецца дыпламатычная дзейнасць, гэтак жа як парой розныя дыпламатычныя перамовы ідуць пад акампанемент ваенных канфліктаў (5, 99).

Дыпламатыя ў гады Другой сусветнай вайны з’яўляецца таму яркім падцверджаннем. Аб важнасці, якую надавалі дыпламатыі ўдзельнікі двух супрацьлеглых у гады вайны ваенна-палітычных саюзаў, сведчаць, у прыватнасці, шматлікія двухбаковыя і шматбаковыя перамовы. Маскоўская, Тэгеранская, Ялцінская, Патсдамская канферэнцыі адыгралі важную ролю ў развіцці і ўмацаванні антыгітлераўскай кааліцыі. Гэтай жа мэты служылі і важныя двухбаковыя сустрэчы кіруючых дзеячаў СССР, ЗША і Англіі.

Адным з выдатных дасягненняў знешняй палітыкі Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны з’явілася стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі. Савецкія дыпламаты рабілі ўсё для пашырэння фронту антыфашысцкіх народаў, для ўмацавання савецка-англа-амерыканскага супрацоўніцтва. Знешняя палітыка Савецкага Саюза падчас вайны служыла ўмацаванню баявога саюза народаў, якія дабіваліся разгрому агрэсараў, вызваленню народаў ад фашысцкай няволі (6, 94).

Ворагі Савецкага Саюза імкнуліся да яго знешнепалітычнай ізаляцыі. Яны шмат папрацавалі, каб зрабіць адзіны антысавецкі фронт. Аднак гэтыя разлікі не апраўдаліся. Выкарыстоўваючы супярэчнасці паміж заходнімі дзяржавамі, Савецкі Саюз здолеў сумесна з ЗША і Англіяй стварыць антыгітлераўскую кааліцыю.

Факт стварэння антыгітлераўскай кааліцыі, яе характар і дзейнасць непасрэдна выцякалі і вызначаліся антыфашысцкім зместам Другой сусветнай вайны.

Аб’яднаны фронт СССР, Англіі і ЗША выканаў тую задачу, дзеля якой ён быў створаны: аб’яднанымі сіламі антыгітлераўскай кааліцыі фашысцкі блок на чале з Германіяй быў разгромлены. Плённае супрацоўніцтва Савецкага Саюза, ЗША і Англіі забяспечыла прыняцце ўзгодненых рашэнняў і ажыццяўленне шэрагу сумесных мерапрыемстваў па найважнейшым пытанням вядзення вайны і пасляваеннай перабудовы свету. Менавіта поспехі савецкай дыпламатыі дазволілі весці вайну ў тым фармаце, які быў патрэбен СССР (6, 140).

Галоўнымі падзеямі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, якія абумовілі перамогу СССР у вайне сталі Маскоўская, Сталінградская і Курская бітвы (7, 98).

Бітва за Маскву (верасні 1941 - красавіку 1942 гг.) стала першым буйным поспехам антыфашысцкіх сіл не толькі на савецка-германскім фронце, але і ва ўсёй Другой сусветнай вайне.

Падчас бітвы на далёкіх і блізкіх подступах да Масквы савецкія войскі спынілі наступленне нямецкай групы арміі “Цэнтр” літаральна каля сцен сталіцы. Самаахвяраванне, масавая гераічнасць байцоў розных родаў войскаў Чырвонай Арміі, мужнасць масквічоў, байцоў знішчальных батальёнаў, фарміраванняў народнага апалчэння, партызан і падпольшчыкаў выратавалі Маскву. Контрнаступленне пад Масквой перарасло ў агульнае наступленне Чырвонай Арміі на заходнім кірунку і працягвалася да 20 красавіка.

Савецкія войскі разграмілі злучэнні групы арміі “Цэнтр”, якія спрабавалі абысці Маскву з поўначы і поўдня, і знялі пагрозу, якая навісла над сталіцай і Маскоўскім прамысловым раёнам.

На палях Падмаскоўя было нанесена першае буйное паражэнне нямецка-фашысцкім войскам ў Другой сусветнай вайне, развеяны міф аб яе непераможнасці. Чырвоная Армія вырвала ў ворага стратэгічную ініцыятыву на той перыяд і стварыла ўмовы для пераходу ў агульнае наступленне (8, 99).

Поспех дасягнуты Чырвонай Арміяй пад Масквой у верасні 1941 – красавіку 1942 гг. неабходна было замацаваць новымі перамогамі.

У канцы ліпеня 1942 г. войскі Германіі разгарнулі наступленне на Каўказ і Сталінград. З захопам Каўказа вораг спадзяваўся паралізаваць базы Чарнаморскага флота, захапіць нефцяныя раёны і ў выйсці на Бліжні Усход. Аперацыя па авалоданні Каўказам атрымала ўмоўную назву “Эдэльвейс”. Бітва за Каўказ працягвалася з 25 ліпеня 1942 г. па 9 кастрычніка 1943 г. У выніку крывапралітных баёў нямецкія войскі былі разгромлены (7, 104).

У абарончых бітвах і баях, якія разгарнуліся пад Сталінградам (ліпень 1942 – люты 1943 гг.), была не толькі разгромлена наступальная моц ворага і абяскрыўлена галоўная групоўка нямецкіх войск на паўднёвым крыле савецка-германскага фронту, але і падрыхтаваны ўмовы для пераходу савецкіх войск у рашучае контрнаступленне.

У рамках Сталінградскай стратэгічнай наступальнай аперацыі былі праведзеныя наступныя франтавыя аперацыі: лістападаўская наступальная аперацыя па акружэнні сталінградскай групоўкі суперніка (“Уран”), Сярэднедонская аперацыя (“Малы Сатурн”), а таксама аперацыя па ліквідацыі акружаных варожых войскаў у Сталінградзе (“Кальцо”).

Перамога пад Сталінградам з’явілася рашаючым укладам у дасягненне карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай вайне і аказала вялікі ўплыў на далейшы ход усёй Другой сусветнай вайны. Чырвоная Армія перахапіла стратэгічную ініцыятыву і ўтрымала яе да канца вайны (9, 14-15).

Вораг не змог авалодаць Грозным, Баку і Закаўказзем – асноўнымі цэнтрамі сыравіны СССР.

Сітуацыя на савецка-германскім фронце ўвосень 1942 г. спрыяла актывізацыя дзейнасці англа-амерыканскіх саюзнікаў на поўначы Афрыкі.

Па сваім размаху і напружанасці Курская абарончая аперацыя (5 ліпеня – 23 жніўня 1943 г.) з’яўляецца адным з найбуйнейшых бітваў Вялікай Айчыннай і Другой сусветных войнаў. Падчас наступлення савецкія войскі нанеслі паражэнне нямецкай групе арміі “Цэнтр”, вызвалілі ад акупантаў значную тэрыторыю, у тым ліку абласны цэнтр – горад Арол. З ліквідацыяй арлоўскага плацдарму суперніка, з якога ён пачынаў наступленне на Курск, рэзка змянілася становішча на цэнтральным участку савецка-германскага фронту, адкрыліся шырокія магчымасці для развіцця наступлення на бранскім накірунку і выхаду савецкіх войск ва ўсходнія раёны Беларусі. Таксама падчас аперацый войска Варонежскага і Стэпавага франтоў разграмілі магутную белгарадска-харкаўскую групоўку ворага, вызвалілі Харкаўскі прамысловы раён, гарады Белгарад і Харкаў, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення Левабярэжнай Украіны. Менавіта гэта бітва завяршыла карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны (8, 150).

Вялікі ўклад у Перамогу ўнёс і беларускі народ. З пачаткам вайны пачалася масавая мабілізацыя ў Чырвоную Армію. Тыя, хто не падлягаў прызыву запісваліся ў спісы добраахвотнікаў (10, 471). Беларускія землі першымі прынялі ўдар ад ворага. Прыкладам таму з’яўляецца гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. Аб абароне Брэсцкай крэпасці, як і аб шматлікіх іншых подзвігах савецкіх байцоў у першыя дні вайны, краіна доўгі час нічога не ведала, аднак менавіта такія старонкі яе гісторыі здольныя былі ўсяляць веру ў народ, які апынуўся на парозе смяротнай небяспекі. У арміі гаварылі аб памежных баях на рацэ Буг, але сам факт абароны крэпасці ўспрымаўся, хутчэй, як легенда. Дзіўна, але аб подзвігу брэсцкага гарнізона стала вядома дзякуючы данясенню штаба 45-й нямецкай дывізіі. Як баявая адзінка яна праіснавала нядоўга – у лютым 1942 гэтую часць разграмілі ў раёне Арла. У рукі савецкіх салдат патрапіў і ўвесь архіў дывізіі. “Баявое данясенне аб захопе Брэст-Літоўска” было перакладзена на рускую мову, і вытрымкі з яго апублікаваныя ў 1942 году ў газеце “Чырвоная зорка”. Так, фактычна з вуснаў свайго ворага, савецкія людзі ўпершыню пазналі падрабязнасці подзвігу герояў Брэсцкай крэпасці (11, 48).

Абарона Брэсцкай крэпасці, якая доўжылася з 22 чэрвеня па 23 ліпеня 1941 г., стала першым подзвігам савецкіх байцоў у Вялікай Айчыннай вайне. Яна вызначыла ўвесь настрой гэтай вайны – бескампраміснай, упартай і, у канчатковым выніку, пераможнай. І галоўнае, пэўна, не ва ўзнагародах, а ордэнамі і медалямі былі ўзнагароджаныя каля 200 абаронцаў Брэсцкай крэпасці, двое сталі Героямі Савецкага Саюза - маёр Гаўрылаў і лейтэнант Андрэй Кіжаватаў (пасмяротна), а ў тым, што менавіта тады, у першыя дні вайны, савецкія воіны даказалі ўсяму свету, што мужнасць і доўг перад сваёй краінай, народам, могуць супрацьстаяць любому нашэсцю (12, 45).

З першых дзён вайны на тэрыторыі Беларусі пачалі з’яўляцца партызанскія атрады і падпольныя арганізацыі. Ужо 22-23 чэрвеня 1941 г. пачалі з’яўляцца першыя даносы аб партызанскіх вылазках і дыверсіях супраць нямецкіх войск у Заходніх раёнах Беларусі. Адным з першых партызанскіх атрадаў стаў атрад “Чырвоны Кастрычнік” пад камандаваннем Фёдара Іларыёнавіча Паўлоўскага і Ціхана Піменавіча Бумажкова. Аднак нягледзячы на супраціўленне вораг працягваў наступленне. Цяжкія страты панёс беларускі народ у гэтай вайне (7, 80).

На абарону Бацькаўшчыны ад ворага ўстала ўсё насельніцтва нашай вялікай Радзімы. У дзеючую армію былі прызваны ўсё мужчынскае насельніцтва мабілізацыйнага ўзросту, а таксама тыя, хто не беў “брані”. Вайна застала наш народ знянацку. Учора яны былі настаўнікамі, інжынерамі, працаўнікамі калгасаў, а сёння яны павінны былі ўзяць у рукі зброю і пачаць абараняць Радзіму. Савецкія воіны былі мужнымі, стойкімі, валодалі цярпеннем. Усё гэта было магчыма толькі таму, што яны змагаліся за сваіх родных і блізкіх: дзяцей, жонак, матуль. Прыкладам мужнасці савецкага народа пад час вайны можа служыць наступны факт. Падчас прарыва на аршанскім кірунку ў канцы ліпеня 1944 г. савецкія танкі па балотах накіраваліся ў глыбокі абыход, а каб схаваць кірунак галоўнага ўдару, была здзейснена начная танкавая атака з дэсантам аўтаматчыкаў.

У гэты момант фашыстамі быў захоплены паранены гвардзеец, які ўпаў з танка. Гэта быў Юрый Васілевіч Смірноў, малады рабочы-электразваршчык з горада Макар’ева, Іванаўскай вобласці. Немцы думалі выведаць у яго колькасць і кірунак руху нашых танкаў, якія прарваліся ў тыл (13).

Пасля доўгіх мук і катаванняў, нічога не дамогшыся ад адважнага гвардзейца, немцы прыйшлі ў лютасць і вырашылі зламаць яго волю цяжкім пакараннем – распяццем. Яны раскрыжавалі Юрыя Смірнова на крыжы з двух дошак, прыбітых да сцяны бліндажа. У рукі і ногі савецкага воіна немцы забілі цвікі, нанеслі рэжучыя раны па грудзях. Гэта былі нечалавечыя пакуты. Кропля за кропляй выцякала кроў гвардзейца, але ён быў непахісны.

Раніцай савецкія танкі апынуліся ўжо ў глыбокім тыле, а гвардзейская пяхота ўварвалася на пазіцыі ворага. Калі байцы ўвайшлі ў бліндаж, то яны ўбачылі на сцяне скатаванае цела Смірнова. На стале бліндажа былі раскіданыя паперы і карты. Каты паспелі збегчы. Таварышы знялі гвардзейца-пакутніка з крыжа і пахавалі ў асобнай магіле. Вестка аб распяцці Смірнова абляцела ўсе роты (13).

Камандзір палка гвардыі падпалкоўнік Лапчынскі, прадстаўляючы Смірнова пасмяротна да высокай узнагароды, у сваёй рэляцыі напісаў: “Сваёй устойлівасцю і мужнасцю Смірноў садзейнічаў поспеху бітвы і тым самым здзейсніў адзін з найвысокіх подзвігаў салдацкай доблесці” (14, 178).

На барацьбу з ворагам былі накіраваны і навукова-тэхнічныя сілы. 23 чэрвеня 1941 г.  Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняў рашэнне аб увядзенні ў дзеянне зацверджаных ўрадам 6 чэрвеня 1941 г. “Мабілізацыйнага плана па вытворчасці боепрыпасаў”. У аглядзе Дзяржплана СССР “Аб перабудове і развіцці народнай гаспадаркі СССР у перыяд Вялікай Айчыннай вайны” адзначаліся наступныя тэхнічныя дасягненні савецкай ваеннай прамысловасці: “Значна было развіта цэнтрабежнае ліццё, у тым ліку такіх буйных вырабаў, як ствалы арудзій. Масавае ўжыванне атрымала таксама ліццё ў металічныя формы, асабліва ў вытворчасці боепрыпасаў. Шырока былі ўжытыя штампа-зварныя канструкцыі ўзамен адліваных. Коўка ў шматлікіх прадпрыемствах была замененая штампоўкай. Усе гэтыя працэсы забяспечылі значную эканомію металу і рэзка скарацілі памеры механічнай апрацоўкі (15).

Ваенна-прамысловы комплекс СССР перыяду Вялікай Айчыннай вайны складаўся з 5 вытворча-тэхналагічных комплексаў, якія ўваходзілі ў сістэму ваенна-прамысловых наркаматаў. Гэта авіяцыйная прамысловасць, прамысловасць узбраенняў, бранетанкавая прамысловасць, суднабудаўнічая прамысловасць і прамысловасць баяпрыпасаў (16).

У імя Вялікай Перамогі актыўна працавалі ў гады вайны тысячы высакакласных канструктараў, інжынераў, тэхнолагаў. Да прыкладу, важным рэсурсам хуткага стварэння масавай спецыялізаванай ваеннай прамысловасці стала арганізацыя вытворчасці і ўкараненне навукова-тэхнічных дасягненняў. У складзеным працаўнікамі Дзяржплана “Аглядзе развіцця бранетанкавай тэхнікі пасля Вялікай Айчыннай вайны” падкрэслівалася: “Найболей значным фактарам у развіцці айчыннага танкабудавання з’яўляецца наяўнасць да пачатку вайны адпрацаваных канструкцый танкаў - сярэдняга “Т-34” і цяжкага “КВ”… Баявыя якасці савецкіх танкаў сярэдняга “Т-34” і цяжкага “КВ” (у будучым “ІС”) не былі пераўзыдзеныя ні адной іншай краінай свету на працягу ўсяго перыяду вайны. Вядучую ролю ў стварэнні танкаў адыграла створанае на Урале канструктарска-вытворчае аб’яднанне “Танкаград” (15). Вялікія поспехі былі дасягнутыя ў развіцці мінамётнага ўзбраення. Яшчэ да вайны пад кіраўніцтвам Б.І.Шавырына ў канструктарскім бюро пры Ленінградскім артылерыйскім заводзе была распрацавана серыя мінамётаў, якія пераўзыходзілі па сваіх характарыстыках германскія мінамёты Шнэйдэра. Акадэмік У.П. Бармін з 1941 года галоўны канструктар маскоўскага завода “Кампрэсар”, дзе пад яго кіраўніцтвам створаны серыйныя ўзоры пускавых установак БМ-13 (“Кацюша”), БМ-83В, БМ-13Н, БМ-8-24, БМ-8-48, якія шырока выкарыстоўваліся на ўсіх франтах (15). Акадэмік А.А. Байкаў віцэ-прэзідэнт АН СССР з 1942 г. кіраваў працамі абарончага значэння (створаныя гаручыя сумесі для барацьбы з танкамі, распрацаваныя аптымальныя спосабы запальвання гэтых сумесяў, знойдзеныя эфектыўныя супрацьпажарныя сродкі). Акадэмік Н.Д. Зялінскі правёў даследаванні, якія дазволілі наладзіць вытворчасць дэфіцытнага талуолу – зыходнага прадукта для сінтэзу выбуховых рэчываў (16). Акадэмік Я.Б. Зельдовіч у гады вайны працаваў над стварэннем супрацьтанкавых гранат, развіў тэорыю гарэння пораху ў рэактыўных снарадах, што адыграла важную ролю ў стварэнні “Кацюш”. Акадэмік А.Г. Іосіфьян вынайшаў бескантактавы сельсін, які знайшоў шырокае ўжыванне ў пражэктарна-гукавых лакатарах для пеленгацыі руху самалётаў, у сістэмах сінхроннага павароту артылерыйскіх усталёвак. Пад яго кіраўніцтвам была распрацаваная пераносная радыёстанцыя У выніку ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў краіне быў створаны наймагутны навукова-тэхнічны і  прамысловы патэнцыял, які дазволіў Савецкаму Саюзу ўжо да сярэдзіны 1943 года выйсці на пік прамысловай вытворчасці (17, 56, 102).

Для павышэння прадукцыйнасці працы 26 чэрвеня 1941 г. у СССР выйшаў Указ “Аб рэжыме працоўнага часу працоўных і служачых у ваенны час”. Паводле ўказу была павялічана працягласць працоўнага дня да васьмі гадзін, усталяваны сямідзённы працоўны тыдзень і ўведзена крымінальная адказнасць за спазненне на працу больш як на 20 хвілін. Дырэктарам прадпрыемстваў прамысловасці, транспарта, сельскай гаспадаркі і гандлю надавалася права ўсталёўваць абавязковыя звышвызначаныя адпрацоўкі працягласцю 1-3 гадзіны ў дзень. Такім чынам, усталёўвалася працягласць працоўнага дня ў 9-12 гадзін. Акрамя таго, былі скасаваны чарговыя і дадатковыя водпускі. Гэта дазволіла павялічыць загрузку вытворчых магутнасцяў на адну трэць пры той жа колькасці працоўных. Такім чынам, за лік узмацнення адміністрацыйнага рэжыму органы ўлады павышалі ў гады вайны прадукцыйнасць працы (18, 119).

У сувязі з пераходам шматлікіх прадпрыемстваў на выпуск зброі і ваеннай тэхнікі скарацілася вытворчасць грамадзянскай прадукцыі. Іншым стаў асартымент тавараў лёгкай і харчовай прамысловасці: асноўнае месца заняла прадукцыя, неабходная для забеспячэння войска харчаваннем і абмундзіраваннем. З-за страты ў акупаваных раёнах вялізных плошчаў пасеваў і пагалоўя жывёлы скарацілася сельскагаспадарчая вытворчасць. У сувязі з гэтым размеркаванне харчовых рэсурсаў вялося па картках (10, 488).

Увядзенне нарміраванага забеспячэння дазволіла дзяржаве ва ўмовах вострага дэфіцыту сельскагаспадарчай прадукцыі забяспечыць людзей першым чынам такім важным прадуктам харчавання, як хлеб, што дапамагло выратавацца ад галоднай смерці.

Калі хлебам па картках забяспечвалі насельніцтва ўсіх без выключэння гарадоў і працоўных пасёлкаў, то картачная сістэма на мяса, рыбу, крупы і макаронныя вырабы была ўведзена зусім не ўсюды. Паказаная на картцы норма хлеба выдавалася цалкам, іншымі прадуктамі ён не замяняўся. Астатнія прадукты, якія патрабавалася выдаваць па картках, у напружаныя перыяды з харчаваннем выдаваліся асобным катэгорыям насельніцтва не ў поўнай норме. Нярэдка спажывец атрымоўваў замест мяса – яечны парашок, замест цукру – кандытарскія вырабы нізкай якасці і г.д  (7, 78).

Пад час вайны на барацьбу з ворагам былі накіраваны ўсе сродкі. Не стала выключэннем і культура. Па франтах ездзілі агітбрыгады, спевакі Л. Русланава, К. Шульжэнка, Л. Уцёсаў выступалі перад байцамі на перадавой, ствараліся сімфоніі ў гонар Перамогі. Сярод твораў літаратуры найбольшай папулярнасцю сярод байцоў вызначыўся твор “Васілій Цёркін” Аляксандра Твардоўскага. У вобразе Васілія Цёркін кожны баец пазнаваў сябе. Аднак гэта быў зборны вобраз савецкага воіна: мужны, вясёлы, знаходлівы, вынослівы і г.д  (8, 111).

Такім чынам, аб подзвігу нашых продкаў пад час Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг. вядома ўжо шмат. Аднак самае галоўнае, каб мы змаглі перадаць гэту інфармацыю нашым нашчадкам, дзеля таго, каб яны не здзейснілі памылак на сваім жыццёвым шляху. Мабыць, каб не перамога ў 1945 годзе, сучасная геапалітычная сітуацыя склалася зусім інакш. Шматлікія гісторыкі сучаснасці ставяць пад сумненне перамогу Савецкага Саюза ў вайне 1941 – 1945 гг., таму што СССР панес вялікія матэрыяльныя і людскія страты. Аднак, менавіта савецкі народ унес вялікі ўклад у разгром ворага. Чаму? А ўсё вельмі проста, з боку Германіі вайна 1941 – 1945 гг. па сваім характары была вайной захопніцкай, а з боку СССР – вызваленчай. Не трэба змяншаць і ролю доблесці і гераізму савецкіх салдат, якія не шкадавалі свайго жыцця для барацьбы з ворагам, а таксама ўклад мірных жыхароў, якія кавалі перамогу ў тыле.

І я ўпэўнена, што і ў наш час захаваліся каштоўнасці, дзеля якіх можна, нават, не пашкадаваць свайго жыцця. І перш за ўсё гэта сям’я, а таксама нашы родныя і блізкія. Дзеля сямейнага дабрабыту сучаснае пакаленне, калі спатрэбіцца, можа выступіць супраць любога ворага.

На сучасным этапе развіцця свету палітыкі пачалі інтэрпрэціраваць гістарычныя падзеі па-свойму. Аддаваць перамогу ў вайне то аднаму, то другому боку. Аднак, на мой погляд, гэта агульная Перамога. Перамога ўсіх краін свету, якія змагаліся супраць “карычневай чумы”.

 Спіс літаратуры:

  1. Большая советская энциклопедия в 51 т. / гл. ред. Б.А Введенский, 2-е изд., 1949-1958. – Т.38. Самойловка — Сигиллярии / под. ред. Б.А. Введенского. – М., 1955.

  2. История создания песни “Священная война” [электронны рэсурс] – URL: http://muzruk.info/?p=75

  3. “Из истории германской геополитики: Белоруссия – включить в комиссариат Прибалтики”. Речь рейхсляйтера Альфреда Розенберга в узком кругу по проблеме Востока 20 июня 1941 г., // Беларуская думка, № 7, 1996.

  4. Нямецка-фашысцкi генацыд на Беларусi, 1941-1944 гг. / пад рэд. У.Мiхнюка. – Мн., 1995.

  5. Верт А. Россия в войне 1941-1945. / А. Верт. – М., 2003.

  6. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй Мировой войны) / под ред. А.А. Ковалени. – Мн., 2009.

  7. Великая Отечественная война 1941 - 1945. События, люди / под ред. О.А. Ржешевского. – М., 1989.

  8. Андроников Н. Вехи Великой Победы (к 60-летию героической обороны Сталинграда) / Н. Андроников // Ориентир, - 2006, № 4.

  9. Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [i iнш.]. – Мiнск: Экаперспектыва, 2000-2005. - Т.5. Беларусь у 1917 – 1945 гг. / пад рэд. М. Касцюк, А. Вабішчэвіч і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2007.

  10. Крыстыян Ганцэр, Алена Пашковіч: «Гераізм, трагізм, мужнасьць.» Музей абароны Берасьцейскай крэпасьці // ARCHE пачатак, - 2013, №2.

  11. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.: Энцыклапедыя / рэдкал. І.Я. Андрэеў і інш. – Мн.,1990.

  12. Бессмертный подвиг гвардейца Юрия Смирнова [электронны рэсурс] – URL: http://www.pomnivoinu.ru/home/calendar/10/6/6550/

  13. Залесский К.А. Великая Отечественная война. Большая биографическая энциклопедия / К.А. Залесский. – М., 2013.

  14. И.В.Быстрова Военная промышленность СССР в 1941-1945 гг. [электронны рэсурс] – URL: http://rodnaya-istoriya.ru/index.php/voennaya

6.     Исраэлян В.Л. Дипломатия в годы войны 1941-1945 / В.Л. Исраэлян. –

М., 1985.

-istoriya/voennaya-istoriya/voennaya-promishlennost-sssr-v-1941-1945-gg.html

  1. Промышленность и наука как основа Великой Победы [электронны рэсурс] – URL: http://www.umee-nw.ru/articles/VPKVOV.pdf

  2. Симонов Н.С. Военно-промышленный комплекс СССР в 1920–1950-е годы: темпы экономического роста, структура, организация производства и управление / Н.С. Симонов. – М., 1996.

  3. Митрофанова А.В. Рабочий класс СССР в годы Великой Отечественной войны / А.В. Митрофанова. – М., 1971.