19-12-2022

15 снежня, напярэдадні Дня Герба і Сцяга Кармянскага раёна ў ДУА "Літвінавіцкая сярэдняя школа Кармянскага раёна" вучні 10 класа разам са сваім класным кіраўніком, Еўтуховай Н.Р., прынялі ўдзел у мерапрыемстве  с удзелам членаў Савета ветэранаў і РК ГА "БРСМ". Вучні з цікавасцю слухалі апавяданні, якія ім расказвалі прадстаўнікі старэйшага пакалення, усміхаючыся ў вясёлыя моманты і схіляючы галовы пры сумных успамінах аб цяжкіх хвілінах гадоў Вялікай Айчыннай вайны.