22-01-2015

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26.11.2014 №163

 

Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101

 

На падставе падпунктаў 4.6 і 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанагапастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня  2011 г. № 1049
 «Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам  образования», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі), зацверджаную пастановай Міністэрстваадукацыі Рэспублікі Беларусьад  22 жніўня 2012 г. № 101 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 20.10.2012, 8/26473;13.05.2014, 8/28651), наступныя змяненні і дапаўненне:

1.1. у пункце 6 словы «і пунктам 19» замяніць словамі «, пунктамі 19 і 201»;

1.2. у абзацы трэцім часткі першай пункта 18 словы «выпадку, які прадугледжаны пунктам 20» замяніць словамі «выпадкаў, якія прадугледжаны пунктамі 20 і 201»;

1.3. у пункце19:

1.3.1. у частцы першай:

словы«другой кваліфікацыйнай катэгорыі» замяніць словамі «другой і першай кваліфікацыйных катэгорый»;

словы «першай, вышэйшай, а таксама» замяніць словамі «вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і»;

1.3.2. у частцы пятай словы «пяць гадоў» замяніць словамі «чатыры гады»;

1.4. дапоўніць Інструкцыю пунктам 201 наступнага зместу:

«201. У выключным выпадку педагагічны работнік па хадатайніцтве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі ці ІП або атэстацыйнай камісіі без уліку прысвоенай раней кваліфікацыйнай катэгорыі і (або) стажу працы на пасадзе, па якой ён праходзіць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыі на прысваенне першай кваліфікацыйнай катэгорыі са згоды начальніка ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта), на прысваенне вышэйшай – са згоды Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр                                                                                С.А. Маскевіч

ДОСТИЖЕНИЯ

на областных и республиканских конкурсах и олимпиадах за 2022/2023 учебный год

 

7

дипломов I степени

12

диплома II степени

23

диплома III степени

Новости

Фестиваля любительских театральных коллективов «Аркад»
16-04-2024

15 апреля на базе ГУО "Коротьковская средняя школа Кормянского района имени П.П. Качуевского" прошел районный этап областного фестиваля любительских театральных коллективов «Аркад» на иностранных языках.
В фестивале приняли участие 5 любительских театральных коллективов учреждений общего среднего образования.
По итогам работы жюри победителями фестиваля признаны театральные коллективы:
1 место - коллектив Воровской СШ, 2 место - коллектив Гимназии г.п.Корма, 3 место - коллектив Барсуковской СШ.
Поздравляем победителей фестиваля и желаем творческих побед в будущем!