Отдел образования
Кормянского райисполкома
Отдел образования
Кормянского райисполкома
ул. Ильющенко, д34, г.п. Корма
Гомельская область, 247173
ТАПАНІМІЧНЫ СЛОЎНІК ЗАСАЖЭЎЯ
Засажэўе. Адносілася да двух с\с Валынцаўскага і Струменскага. У сувязі з падзеямі на Чарнобыльскай АЭС- зараз часткова адселены, а землі, якія засталіся, адносяцца да Кароцькаўскага с\с.
1.Вёскі:
Валынцы - в.Кароцькаўскага с\с., упамінаецца ў пісьмовых крыніцах з 1562 года. Валынцы (валыняне)- старажытная назва насельніцтва Валыні. З глыбокай даўніны існавалі цесныя кантакты паміж насельніцтвам Валыні і Беларусі. Назву Валынцы прынеслі на беларускую тэрыторыю перасяленцы з Валыні.
Па другой версіі. назва вёскі паходзіць ад прозвішча пана, якому належалі дадзеныя землі- пан Валынецкі.
В.Восаў- Струменскі с.\с - назва ўзыходзіць да прыметніка восаў, асовы, асінавы. Па другой версіі. вёска сярод асінніку, шмат асін.Знікла ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
В. Кляпінская Буда - Кароцькаўскага с\с. Кармянскага раёна .Назва паходзіць ад устарэўшага тэрміна- буда, невялікае збудаванне, часовае жыллё, лясная старожка. Ад гэтай жа асновы беларускі дзеяслоў будаваць, тэрмін будынак (пабудова) .Выраз буда з часам некалькі змяніўся. У XIV-XVIIIстст. Будамі называлі аддаленыя лясныя збудаванні, у якіх жылі буднікі, якія выпальвалі паташ, гналі дзёгаць, смалу, драўляны вугаль. Існаваў таксама спецыяльны будны промысел. Напрыклад, ва “Устаўной грамаце Сігізмунда”(1527) сустракаем запіс”Мает он пильне стеречи и смотрети , абы сам нихто без воли нашое гасподарьское, не смел буд и всяких работ деревянных и попельных робяти…а кому быхмо дозволити там буду мети, он мает о том ведати” (Ср.,т.1,стр.190).
Вёска Кляпін (Кляпіна) была заснавана ажно ў 1667 г. На картах XVIII ст. і пачатку XIX ст. яна абазначана як Клятвін- па назве рэчкі Клятвінкі. І толькі ў сярэдзіне XIXст. назвы вёскі і рэчкі змяніліся на Кляпін і Кляпінку.У чым загадка ?
Існуе паданне, што ў адзін з майскіх вечароў пан Васілеўскі згвалціў вясковую дзяўчыну Марысю, каханую юнака Ігната. Дзяўчына, супраціўляючыся, пакусала ганебніка, за што атрымала трыццаць бізуноў.Зняслаўленая, абражаная, яна ледзь не расталася з жыццём.
Ігнат з братамі Пятром і Піліпам вывезлі ў лес свае сем’і і Марысю з няхітрымі пажыткамі , а самі вярнуліся ў вёску. І хутка жанчыны ўбачылі , як запалала чырвоным агнём ускраіна неба над вёскай.Вярнуліся на панскіх конях браты. Лес добра схаваў уцекачоў. Урэшце рэшт спыніліся ля струменчатай рачулкі і рашылі, што лепшага месца і шукаць не варта. І зноў прагучала клятва: панам тут не панаваць.Рачулку назвалі Клятвінкай, а новае паселішча Клятвінам. Сюды паціху пацягнуліся многія з тых, каго ўлада праследавала , каму пагражала смерць ад паноў . Вось і вырасла вёска Клятвін…
У зборніку “Магілёўшчына”, які выдадзены ў 1922 годзе , у раздзеле “Сялянскія бунты на Магілёўшчыне” ёсць такія радкі:”У маі 1667 г. тры браты зарэзалі пана Васілеўскага , што маёнтак меў на Чэрыкаўшчыне, спалілі падвор’е і ўцяклі з сем’ямі ў лясы”. Ёсць, значыць, выснова ў паданні. А зменена ранейшая назва хутчэй за ўсё па палітычных матывах: не хацелася ўладам, каб людзі ведалі пра згвалтаванне і бунт братоў, вось і перайменавалі Клятвін у Кляпін. Самі кляпінцы па сённяшні дзень у гэтым да канца ўпэўнены.І , бачна, небеспадстаўна.
Па другой версіі ў аснове назвы старажытнае імя –мянушка Кляпа, якое ўпамінаецца пад 1495 год.
Бель- пасёлак у Струменскім с\с У 20-х гг. XX ст. хутар у Струменскім сельсавеце Кармянскага раёна Магілёўскай акругі, з 20.02.1938 г. гэтага ж раёна Гомельскай вобласці. Названы па адной з версій так таму , што быў бялюткі пясок, на пяску. Пазней, як цэнтр вёскі Струмень.Зараз не існуе ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Дубараўка - раней вёска, зараз назва мясціны па-за Валынцамі. Дубрава на беразе ракі.
Лазовіца- вёска, Струменскі с/с - зараз адселена ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Высякалі лазняк, лаза паўз вёску.
Труд - вёска, Струменскі с/с. Прыйшлося папрацаваць, каб раскарчаваць месца для вёскі і палі. Знікла ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Калюды- вёска Валынцаўскага с/С.Заснавалі перасяленцы з Расіі, азначае , што паселішча заснавана на калектыўных пачатках. У сярэдзіне 80-ых гг.XX ст. была самай вялікай вёскай, у якой налічвалася 157 двароў і пражывала 928 жыхароў.Была вядома трыма ветранымі млынамі. Знікла ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Корсунь - раней Валынцаўскі с\с, зараз Кароцькаўскі с/с. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС засталося два жылыя двары.Назва паходзіць па адной з версій ад назвы месца на Украіне-Корсунь, заснавана нібыта выхадцамі з Украіны. Па версіі мясцовых жыхароў ад таго, што шмат карэння, корні выкопвалі.
Ясень- вёска Валынцаўскага с\с. Па адной з версій, знаходзіцца на ўзвышшы, яснае, светлае месца; па другой, абсаджана была менавіта ясенем.Знікла ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
В.Струмень- па адной з версій, ад назвы струмень або ручай. Цэнтр Струменскага с\с. Знікла ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Жавуніца - ад назвы ракі Жавуніца л.пр.Сажа.Вёска ў Валынцаўскім с\с. Адселена ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС.
В.Курганіца - па адной з версій, няроўная, бугрыстая, узгорыстая мясцовасць; па другой, заснаваная непадалёк ад курганоў, пахаванняў, на думку мясцовых жыхароў. шведаў.
2.Палі:
Кляпінская Буда
Ракітнік - ад ракіты расчышчалі поле, каб пасеяць.
Марцінава-ад імя чалавека Марціна, які распрацоўваў пустку.
Выдзел - прыклалі намаганні для таго, каб распрацаваць зямлю,выдзел зрабіць, выдзелаць.
Мандрыкава поле- як ісці з Кляпіна на Калюды. Задавілі пад час уборкі пасля вайны Мандрыка(прозвішча). Назва так і засталася.
Ямка-пад Кляпінскай Будай месца, дзе поле знаходзіцца ў нізіне, пасярод лесу.
Гусараўшчына - поле пад Кляпінам, дзе ў вайну 1812 года, стаялі коні гусар(рускай арміі). Жыхары ўспамінаюць гэты час як разарэнне, “руіну”.
2.Калюды:
Нізкае - поле знаходзіцца ў нізіне , у бок вёскі Бяразякі.
Грыва - вялікая( грыўная) трава.
Ваўчаборык - па адной з версій. ад агульнага прозвішча Ваўчок або Ваўчкі.Бор належыць родзічам- Вачкам.
Вятрак-назва ўзнікла таму, што стаяў ветраны млын.
Аэрадром- у вайну месца для пасадкі самалётаў. Вялікі прагал.
Пасечнае - знаходзілася вялікая пасека.
У яблыках - поле, сярод лесу, дзе былі дзічкі, дзікія яблыні.
Ля вёскі Ясень
Маяк-у даўні час, панамі зроблены маяк, каб засцерагчыся ад пажараў, назва поля так і засталася Маяк.
Пад сасной- поле сярод сасняку, стаяла прыгожая сасна, лес выразалі, сасна засталася.
Сапронаўшчына-ад прыналежнасці чалавеку. Сапрон-гутарковы варыянт імя Сафрон (царк. Софроний).
Фесціваль - праходзілі святы(фесцівалі).
Брод - нізкае месца, у вялікі разліў залівалася вадой, пераходзілі.
2.Валынцы-
Падбалоцце- знаходзілася ля балота.
Поле Падлап’е- у выглядзе лапы звера.
Вятрак-як і на Калюдах, атрымала назву ад ветранага млына.
Хахлова - якое распрацавалі і засявалі жыхары Хахлова хутара(гл.Хахлоў хутар).
Паплавы- поле, якое распрацавалі.Раней быў поплаў, сухадольны луг.
В.Курганіца
Салдацкая ямка- поле, в.Курганіца, дзе было масавае пахаванне салдат I-й сусветнай вайны. Перанесены ў брацкую магілу ў г.Гомель у даваенны час.
3.Месцы( часткі тэрыторыі):
Маяк- пабудова пачатку XX стагоддзя, для аховы лесу ад пажараў. Іншая версія, што меў ваеннае прызначэнне. Быў знішчаны ўдарам маланкі. На сённяшні дзень месца паміж Кляпінам і Валынцамі, аб якім нагадвае толькі некалькі бярозак пасярод поля.
Курганы-ад слова курган, узгорак,узвышша. Курган шырока вядомы як старажытны штучны магільны насып. У мясцовых жыхароў існуе паданне , што тут пахаваны шведскія салдаты , якія ўдзельнічалі ў Паўночнай вайне.
З’яўляецца помнікам археалогіі. Усталявана пліта. Месца знаходжання паміж вёскамі Кляпін і Валынцамі. У народзе так і кажуць, ля Курганоў.
Склады-месца пад Струменем,а дакладней, як ісці па старой дарозе на Труд. Поле назвалі так ,таму што размясцілі напярэдадні вайны ваенныя арсеналы.
Стошаўшчына - месца ў раёне Калюдоў.Перасякаўся з Маліноўшчынай.(землі ў раёне Кляпінскай Буды). Пан Стош валодаў Засажэўем і в.Кляпін у XIX ст.
Пральня - месца ў в. Курганіца, дзе знаходзіцца старарэчышча і быў добры падыход да вады, жанчыны пралі ручным спосабам (пяруць пранікам), мылі бялізну.
Бор- месца у раёне былой Струменскай школы- прыгожы сасновы лес.
Лаза - месца у в.Струмень- за лясніцтвам, месца паўз раку, дзе была добрая зямля пад грады,высякалася лаза, адзінае месца, дзе ўся вёска рабіла грады, таму што сам Струмень знаходзіўся на пяску.
Лысая гара- ад вёскі Струмень прыкладна 5 кіламетраў. Назва ўзнікла ад таго, што яна прыроднага паходжання, аднак з чыстага пяску і на ёй нічога не расло.У вялікі разліў Сожу сюды падыходзіў паром .Так і казалі, да Лысай гары або да Лысай. Лысымі ў народзе завуцца горы, не пакрытыя расліннасцю або зусім бедныя на яе.
Лысая гара таксама сустракаецца паміж Кляпінам і Кляпінскай Будай на рэчцы Кляпінка, дзе на свята Купалле любіла збірацца моладзь і ладзіць вогнішча, а таксама добрае месца для купання.
Лысая гара- узгорак , высокі курган , крутая гара без расліннасці .
Волак -дарога паміж вёскай Ясень (знікла ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) і Сожам. Валаклі па зямлі караблі (лодкі) ў Сож.
4.Руччы(ручаі):
Гардзееў ручэй - як ісці на Бяразякі з Калюдоў, чыстая і смачная вада, бярэ пачатак з крынічкі. Калісьці быў хутар і жыў Гардзей.
Віктараў ручэй - недаходзячы в. Жавуніца. У вайну быў забіты Віктар.
Алёнава возера. Упадае ў Сож з левабярэжжа. У ВАВ была на лузе забіта немцамі Алена.
Іржаўка - невялікая рэчка, якая бярэ пачатак з балота ў раёне в.Калюды, вада як быццам іржавая.
Пінтусава - невялікая рачулка(ручай) непадалёк ад Пінтусава хутара, адсюль і назва.(гл. Пінтусаў хутар).
5.Хутары
каля в.Валынцы
Хахлы - пасяленне ўкраінцаў у перыяд грамадзянскай вайны, як ехаць з Кляпіна , недаходзячы Валынцаў з правага боку, пасяліліся перасяленцы, якія ратаваліся ад голаду.
Зязюлі- ад прозвішча чалавека-Зязюля;
Ярохаўка- ад прозвішча чалавека-Яроха;
Смаловіца- гналі смалу,жылі смалагоны.
Кур’які - недаходзячы Курганоў, першапачаткова стаялі курані, невялікія часовыя пабудовы.
Шышкоўка - месца або хутар, заснаваны шышамі ( шышы-партызаны або паказачаныя сяляне) .Назва ўзыходзіць да XVII ст.
Мікалаеўка - частка в.Валынцы,зараз вуліцы Піянерская,Міра, Інтэрнацыянальная. Па адной з версій , ад імя чалавека ,які першы пасяліўся . Па другой версіі, адасобленая частка в.Валынцы, дзе пасялілі ў часы калектывізацыі раскулачаных сялян.
В.Калюды:
Салаўі - па адной з версій, шмат вясной салаўёў;па другой, што больш верагодна, ад прозвішча Салаўёў, якое і зараз сустракаецца ў Валынцах.
Андронаўхутар - ад імя Андрон.
Мажэеўшчына - ад прозвішча сям’і , якая пасялілася там, Мажэйка.
Казакоў хутар - засялілі казакі ў XVII ст.
Гардзееўшчына - ад імя Гардзей, знаходзіцца за вёскай Калюды, як ісці на Беразякі.
Макееўшчына- ад прозвішча Макеенка, па другой версіі, ад імя чалавека Макей.
Піванава - жыли пявуны, іншая версія- Пімен з сям’ёй.
В.Кляпін
Зэхараў хутар - жыў Захар(або па- мясцоваму Зэхар) са сваёй сям’ёй.
Арсонаў хутар - ад імя чалавека Арсон, якраз насупраць Курганоў(левы бок)
Бінусаў хутар - жыў Бінус з сям’ёй. Насупраць курганоў (правы бок). Вядомы па -за Сожам злодзей.
Гаўрылаў хутар, Гаўрылаўшчына знаходзіцца на Зэхаравай рэчцы , перад уездам у Кляпін.
Марцінаў хутар, знаходзіцца за Прошчай, пасяліўся ў канцы XIX стагоддзя ляснік Марцін з дазволу пані фон Мект.
Пінтусаў хутар - ад мянушкі Пінтус або магчыма ад прозвішча заснавальніка Пінтус.
6. Лугі:
Веска Калюды:
Касцюкоў( Касцюкова)- ад прозвішча пасяленца Касцюкоў.
Гатальшчына- ад вядомага раней на Калюдах прозвішча Гаталавы.
Крывы рог- цікавая форма , як закручаны рог.
Сяменькаў- месца ад імя гаспадара- Сямён, па- мясцоваму Сяменька.
Маркелаў- ад імя чалавека Маркел.
Цітаўшчына - ад імя чалавека Ціт.
Арэнда- месца арэндаванае жыхарамі Калюдоў у кляпінцаў.
Півенаў- ад імя чалавека Пімен.
Газлаўка- па назве балота , якое знаходзіцца непадалеку.
Шапараўшчына - па адной з версій. паходзіць ад назвы Шапарня, асобны будынак, дзе стаялі вялікія скрыні для захоўвання збожжа, мукі і іншых прадуктаў.
Матвееў лу г- в.Калюды. Да вайны жыў Матвей, які быў вельмі руплівы, за ім ніхто не мог паспець. Людзі прыходзяць касіць, а Матвей ужо скасіў. Так і пайшло Матвееў луг.
В.Кляпін:
Папоў вугал (попл.) - касіў поп,месца як ісці з Кляпіна на Кл.Буду , недаходзячы прыкладна 0,5 км па правы бок.
Маячок- па правы бок, як ісці з Кляпіна на Кл.Буду. Стаяў да вайны супраць пажарны маяк. Зараз назва поля.
В.Ясень
Фёдараў надзел - ад імя чалавека, які выдзелаў дадзеную тэрыторыю Фёдар.
Парня- названа таму, што землі гулялі, астаўляліся пад папар.
7.Віры (асобныя месцы на рэчцы):
Антонаў вір-на Кляпінцы, патануў у XIXстагоддзі юнак Антон;
Цімохаў вір- на беразе Кляпінкі жыў Цімох з сям’ёй.
8.Дарогі:
Паліцаі - месца па дарозе з Кляпінскай Буды на Марынаполле(Магілёўшчына), дзе ў 1943 годзе партызаны пабілі паліцаяў. Месца амаль заўсёды мокрае. У народзе назва засталася .
Васяляўская дарога - злучае ў Кляпіне па-за вёскай 2 вуліцы Завадскую і Лясную, жыў Васіль ( па- мясцоваму Васялянак) з Мар’яй.
Гутнецкая дарога - вядзе з Кляпіна на Гуту(Чачэрскі раён).Па-за пасёлкам у Кляпіне.
Кацярынінскі шлях - праходзіў на Карму, насупраць Курганоў захавалася некалькі старых бяроз, як напамінак гэтага шляху.
9.Балоты:
Газлаўка - знаходзіцца за вёскай Калюды.Па адной з версій, названа так таму, што выдзялялася шмат балотных газаў, якія палохалі мясцовых жыхароў.
Краснае балота- знаходзіцца за Кляпінам.Чырвонае ад журавін, прыгожае.
Караблінае балота - назва ўзнікла ад таго, што раслі высокія карабельныя сосны.Вядомы два Карабліныя балоты- у раёне вёскі Струмень і за вёскай Кляпін. Па версіі жыхароў Кляпіна, раней было мора і хадзілі вялікія караблі На балоце быццам знайшлі часткі карабля. Таму і назва- караблінае.
Жаб’е балотца-падКалюдамі.Вясной крумкалі жабы.
Махавое балота- былі вялікія імхі. Адрозніваюць два Махавых балоты- Вялікае і Малое Махавое балота. Вялікае знаходзіцца па дарозе да Валынцаў. Малое –каля Струменя. Звязаны адно з адным.
Жорава абоЖорнава балота, шмат вадзілася жораваў. Знаходзіцца па дарозе ад Лазовіцы да Кармы.
Смаловіца-у раёне вёскі Валынцы.Балота атрымала назву ад назвы хутара(гл. Смаловіца).
Ля трактара- балота пад вёскай Ясень, дзе доўгі час стаяў разбіты ў ВАВ трактар. Балота так і сталі называць, “ля трактара”.
Вазвазер’е - перад Еселевай мельніцы, месца, дзе рэчку Кляпінку штучна запрудзілі і ўтварылася штосьці накшталт возера. Дамбу зруйнавалі ў 1920-я гг. Назва засталася.
10.Масты
Ёселеў мост - яўрэй, трымаў за заводам на Кляпінцы млын, каб зручна было пад’язджаць, пабудаваў мост.
Графскі мост, знаходзіцца па-за Кляпінам, у бок Кляпінскай Буды.Дзяліў землі на Маліноўшчыну і Графшчыну(ад прозвішчаў паноў).
Зэхарава рэчка, цячэ з Калюдоў і ўпадае ў Кляпінку, жыў Захар або па мясцоваму Зэхар.
11.Крыніцы:
Мілавец - знаходзілася непадалёк ад печышча Мілавец (гл Мілавец)
Якімава- ад імя чалавека Якіма , які сачыў за крыніцай.
Падкручча- знаходзіцца ля берага ракі пад кручай .
Прошча - месца, надзеленае цудадзейнай , незвычайнай сілай,святое месца, вада лічыцца гаючай.Да яе ішлі і ідуць паломнікі за адпушчэннем(прашчэннем) грахоў, памаліцца за сваё здароўе і здароўе родных. Прошчы пакланяліся. Прыносілі розныя ахвяраванні ( палатно, ручнікі, грошы).Пры пані фон Мект была пабудавана капліца ( разбурана ў 1960-я гг.) На сённяшні дзень невялікая крынічка ,ля якой стаіць крыж.
12.Млыны
Ветрачок- пад Калюдамі, быў ветраны млын.
Яськава мельніца - ад імя чалавека Яся, які яе трымаў.
13.Часткі вёскі:
Самадумаўка- частка Кляпінскай Буды, якая заселена была адразу пасля падзей 1917 года, заселена на свой абум, адум.
Панскі сад( або сад) - дзеліць вёску Кляпін папалам. У канцы XIXстагоддзя закладзены па загаду мясцовай памешчыцы фон Мект. Зараз засталася 1 яблынька і ігруша. А таксама векавечны дуб.
Завод-месца за вёскай, як ісці з Кляпіна на Труд. Месца існавання лесапільнага завода, які быў пабудаваны пры панах і існаваў да 1990 года. Па загадзе раённых улад быў закрыты. Зараз засталася пара зруйнаваных будынкаў і назва .
Царквішча, месца ў Кляпіне, як ехаць на Кляпінскую Буду, непадалёк ад фермы, знаходзілася царква Святога Пакрава.
Казёншчына - у раёне в.Калюды, дзе знаходзіліся дзяржаўныя лясы.
Зарэчча - частка Кляпіна па-за ракой Кляпінкай, якая дзеліць вёску на дзве палавіны.
Завад, заваднішча - месца ў Кляпіне, напрыканцы вуліцы Лясной, дзе гналі бярозавы дзёгаць. Застаўся шматлікі пласт вугалю.
Крумкачы і Совы - часткі Кляпінскай Буды.Левы бок вуліцы- Совы, праныры, хітруны, абы вока пабачыла, сцягнуць; правы бок - гультаі, спяць да абеда. Не ладзілі адзін з адным.
Прыбар- месца за Валынцамі, жыў пан, ад яго прозвішча і пайшла назва.
Хахловы могілкі, асобныя пахаванні жыхароў Хахлова хутара, захаваліся да сённяшняга дня ў раёне вёскі Валынцы.
Пад ігрушай - за Хохлавым хутарам, пад Валынцамі . былі смачныя ігрушы.
Бурцы - частка вёскі Кляпін, пайшла назва ад перасяленцаў з Браншчыны, якія пераехалі ў пачатку XX стагоддзя і пасяліліся на водшыбе, на бурчаку.
Вуліца Паўла Паўлавіча Качуеўскага ў вёсцы Кляпін.
П.П.Качуеўскі- камандзір атрада спецыяльнага прызначэння НКУС у гады ВАВ.На тэрыторыю Кляпіна быў закінуты ў сакавіку 1942 года.У ліпені 1942 года ў час аперацыі на тэрыторыі в.Пільня Краснапольскага раёна быў паранены, прывезены ў Кляпін, дзе і памер ва ўзросце 24 год. Пахаваны на мясцовых могілках. Яго імя носіць вуліца ў вёсцы Кляпін , піянерская дружына ДУА “Кляпінскі ДССШ Кармянскага раёна”
14.Часткі леса:
Кабякі - па шырокай лініі, падзел леса на Гутнецкі і Кляпінскі.Калісьці быў кардон, жыў ляснік Кабяк, у якога ўкралі дачку.
Мілавец – частка леса .Знаходзіцца непадалёк ад маста , які на дарозе, што вядзе з в.Труд на Карму .Названа па печышчу, які звалі ў Мілаўцы. Па другой версіі, мілае сэрцу месца.
Таполь- месца пад Валынцамі , дзе саджалі мэтанакіравана на драўніну таполі.
Мажэеў сад - месца за Валынцамі ў бок вёскі Жавуніца, дзе чалавек па прозвішчу Мажэйка пасадзіў вялікі сад. Зараз засталося некалькі яблынь сярод лесу.
Ярохаўка- па адной з версій, па мянушцы чалавека Яроха.
Казельская печ- месца лесу па-за Кляпінам у бок вёскі Труд. Гналі смалу, смалагонаў прозвішча Казельцы.
15.Забакавіны (часткі) р.Сож:
Каменне - частка Сожа па-за Валынцамі, куды мясцовыя жыхары ездзяць адпачываць і лавіць рыбу. Ляжалі вялікія валуны , праз якія з шумам цякла вада, перакатвалася.
Зялены бераг - пойменная, зялёная частка, дзе раней касілі.
Дзёры - дзерць,дзерці- старажытны тэрмін падсечна-агнявога земляробства.У лясіста- балоцістай мясцовасці прыдатных зямель было няшмат, даводзілася адваёўваць іх у леса. Хмызнякі карчавалі(дралі) і на іх месцы заводзілі культурныя дзялянкі.
Прыбар- месца, дзе зручна было падыходзіць лодкам, прычальваць. У старажытны час сплаўлялі лес. Пасля вайны хадзіла так званая “ракета”.
Вусікі-месца, дзе Сож дзяліўся на два рукавы, як быццам вусы чалавека.
Хохлачы- непадалёк ад Хахлова хутара. Адсюль і назва.
На Цыганцы, або Цыганка. У бурны разліў Сожа заўсёды размывае ў гэтым месцы дарогу. Старое русла р.Сож. У даваенны час забілі цыганку