23 April 2015

Аддзел адукацыі Кармянскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

 «Дубавіцкі дзіцячы сад – базавая школа»

 Што мы знайшлі ў куфэрку нашых землякоў”

 

                                                                             З вопыту работы

                                                                             Бурдынавай Ірыны Уладзіміраўны,

                                                                             настаўніка пачатковых класаў

                                                                             дзяржаўнай установы адукацыі

                                                                             “Дубавіцкі ДС-БШ Кармянскага  раёна”                                                                        

                                                                             Адрас: 247185 Гомельская вобл.

                                                                             Кармянскі р-ён,

                                                                             в. Дубавіца, вул. Школьная 1,

                                                                             8(02337)9 62 82

                                                                             E-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

 

в. Дубавіца, 2013г.

Змест

Уводзіны…………………………………………………………………………   3                                                                                                           

1. “Што мы знайшлі ў куфэрку нашых землякоў” ………………………........   6                                                         

1.1 Мікалаеўская свяча …………………………………………………….........  7                                                                                       

1.2 Беларускі нацыянальны касцюм ……………………………………………  9                                                                  

1.3 Ручнікі ………………………………………………………………………..  13                                                                                                            

Заключэнне …………………………………………………………………........  18                                                                                                         

Спіс літаратуры ………………………………………………………………….  20                                                                                                    

Дадатак …………………………………………………………………………...  21                                                                                                                 

 Уводзіны

    Свой уклад у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў належыць унесці найперш школе і, калі больш дакладна,  -  пачатковай школе. Менавіта пачатковая школа – гэта тая прыступка, дзе ў працэсе навучання і выхавання дзіця далучаецца да багаццяў нацыянальнай культуры, спасцігае і асэнсоўвае карані, спазнае скарбонку народнай мудрасці.

    Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.

    "Усе народы,- пісаў В. Р. Бялінскі,- таму толькі і ўтвараюць сваім жыццём адзін агульны акорд сусветна-гістарычнага жыцця чалавецтва, што кожны з іх уяўляе сабою адметны гук у гэтым акордзе, бо з зусім аднолькавых гукаў не можа выйсці акорд". У сваёй  працы я  разам з бацькамі і вучнямі паспрабуем ахарактарызаваць адметнасць свайго краю, людзей, якія жывуць на маёй роднай зямлі, праз тыя рэчы, якімі карысталіся нашы продкі ў сваім звычайным абіходзе. Мэта праекта: далучычь малодшых школьнікаў да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны беларускага народа праз сямейныя каштоўнасці .

Мэта работы:даследаваць, як можа ўплываць выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на  адукацыйна-выхаваўчы працэс.

Задачы:

  • атрыманне  звестак  аб  народнай  традыцыі  (святкаванне  Мікольшчыны); 

    • выхоўванне  эстэтычных  пачуццяў, эстэтычнага  густа, пашырэнне  фальклорнага  кругагляду;
    • фарміраванне ўяўлення  аб  якасцях  беларускага  характару: гасціннасці,  добразычлівасці, гаспадарлівасці,  духоўнасці.
    • вывучэнне адметных  асаблівасцей  ткацтва і вышыўкі  Кармянскага раёна Беларусі.
    • разгляд беларускага нацыянальнага касцюма, вылучэнне асаблівасцей  касцюма кармянскага строя

Пэўна,  сёння няшмат  знойдзецца  людзей, якія змогуць з лёгкасцю адказаць  нават на такое простае  пытанне: “Як звалі твайго прадзеда?”  Шматлікія прадстаўнікі сучаснага пакалення  не цікавяцца  жыццём не толькі сваіх  далёкіх продкаў, але  нават і  бацькоў. Ім здаецца, што мінулае не прадстаўляе для іх, людзей ХХІ стагоддзя, ніякай цікавасці. Яны  здзіўляюцца, што старыя людзі цяжка прызвычайваюцца да новых рэчаў: мабільных тэлефонаў, інтэрнету. А між тым, жыццё нашых бацькоў, бабуль і дзядуль не менш цікавае за новы высокабюджэтны галівудскі фільм. Трэба толькі знайсці патрэбны час і запытаць у родных, дзе яны вучыліся, дзе дзядуля пазнаёміўся з бабуляй, як тады праводзілі вечары,  якія святы адзначалі і як , чым цікавіліся і г. д. Пры такіх аповедах не толькі пазнаеш шмат новага, але і сам  дакранаешся да гісторыі свайго роду. І калі чалавек  даведваецца больш пра сваіх продкаў, ён становіцца духоўна багатым, яму лягчэй жыць, бо ён ведае, што за плячыма – не пустэча, а шмат пакаленняў, якія зрабілі ўсё, каб ён нарадзіўся і жыў на  гэтым свеце. 

   Менавіта так я і зрабіла.Разам з бацькамі і вучняміпачала працаваць над праектам.Я імкнусяда таго,каб дзеці ўбачылі багацце традыцый свайго народа,адчулі яго высокі гуманізм у адносінах да усяго што акружае нас. Зварот да абрадаў,звычаяў, свят,традыцый –гэта не сляпое перайманне таго,што было сто гадоў назад ,а спроба асэнсавання духоўных каштоўнасцей народа.Цяпер я хачу  разгледзіць   такія пытанні, як : “Што апраналі нашы маці, бабулі?” “З чаго рабілі вопратку?”, “Як яе даглядалі?”, «Што такое рушнікі» “У што верылі?”, “Як адзначалі святы?” Каб адказаць на гэтыя пытанні, я пачала свой пошук…Я бачыла,што ў класе ёсць такія вучні,бацькі ,якіх гэта цікавіць.Яны пачалі працаваць з часопісамі,даведнікамі,прыносілі звесткі пра традыцыі іх сямей.

1. “Што мы знайшлі ў куфэрку нашых землякоў”

Колькі сябе памятаю,заходячы ў хату да сваіх землякоў , бачыла гэтую рэч на стале у правым  вугле пакоя. Гэты вугал у нашых продкаў называўся чырвоным (красным) вуглом, альбо кутом – месцам, дзе у хаце знаходзілася ікона. (Дадатак 1) Гэты вугал заўсёды быў святочна прыбраны, з яго на хату глядзелі  лікі святых… Ну дык   вось, на куце і стаяла  яна –Мікалаеўская  свяча.   Адкуль яна узялася? Што сабой азначала?  Такія пытанні вельмі цікавілі мяне, тым больш, што з віду яна была вельмі падоба на ляльку.  Дык вось каб распавесці аб тым, як яна прымянялася, трэба крышку сказать пра гісторыю вёскі, у якой яна знаходзілася. Назва яе МіхалёўкаКармянскага  раёна.

        Калісці, Міхалёўка  была даволі вялікай вёскай, але з таго часу вельмі шмат вады ўжо ўцякло.   Расфарміравалі калгас, затым зачынілі  пачатковую школу, праз некаторы час  перавезлі і ферму. Зразумела, маладыя  жыхары, не маючы працы, параз’язджаліся, а старыя засталіся дажываць свой век на роднай зямлі. Некаторыя, праўда, падаліся да дзяцей – у  горад. Вядома, у вёсцы засталася толькі невялікая колькасць жыхароў.  Быў у весцыі магазін, спачатку драўляны, потым пабудавалі і з цэглы, але ўжо было не для каго – і яго зачынілі, стаіць і па сёння гэта вялікая і пустая будыніна на скрыжаванні дзвух вуліц некалі вялікай, а зараз ужо мёртвай вёскі, як сведка таго, што калісьці тут бурліла жыццё, складаліся людскія лёсы,  гуляліся вяселлі,  будаваліся хаты, нараджаліся і раслі дзеці – а зараз  расце толькі бур’ян на падвор’ях… І так больна сэрцу глядзець на ўсё гэта! На мёртвую вёску… На жыццё  без людзей… Дык вось, калі вёска яшчэ  жыла,  у яе жыхароў, зразумела,  былі свае традыцыі і абрады. І, што цікава, на ўсіх гэтых святах  заўсёды  было вельмі шмат людзей. Жанчыны  размаўлялі пра дзень сённяшні, пра яго клопаты і хваляванні, абмяркоўвалі навіны, успаміналі як жылі раней, сваю маладосць.    Такія сустрэчы былі  для іх даўняй і добрай традыцыяй.  

1.1 Мікалаеўская свяча

   Галоўны атрыбут зімовага Міколы - Мікалаеўская свяча па сённяшні дзень захоўваецца ў  жыхароў вёскі Дубавіца(Дадатак 2)У нашых  продкаў святы Мікола лічыўся адным з ахоўнікаў земляробства, таму да яго ставіліся з вялікай павагай. «Святы Мікола па жыце ходзіць... жыта глядзіць, дробным дожджыкам прамочваіць, ціхім ветрыкам прасушаваіць»; «Святы Мікола па межах ходзя... і ўсё родзя: і траву расціць, і скот пасціць». Матыў сяўбы яравых культур атрымаў пашырэнне і стаў актуальным у дачыненні да пасадкі гародніны: «На Міколавым тыдні пачынаецца агульная пасадка агуркоў. Калі марозу потым не бывае і надвор’е спрыяе, то ў добрых гаспадынь да Купалля ўжо бываюць новыя, свежыя агуркі».Сярод беларусаў, рускіх і ўкраінцаў Мікола-веснавы з даўніх часоў лічыўся святам конюхаў, таму паўсюдна служылі малебны, каб святы Мікола збярог коней ад ваўкоў, мядзведзяў і ліхіх людзей. Пастухі абавязкова абыходзілі ўсе хаты, у якіх іх чакала святочнае частаванне. [1,с.45]

Вядома, у кожным куточку Беларусі  свята Міколы адзначалі па-рознаму. І што своеасабліва, абрад, пра які будзе ісці размова далей, вядомы толькі ў некаторых мясцовасцях Гомельскай і Магілёўскай вобласці, а таксама некоторых мясцовасцях  Украіны. Вось што  яна сабой уяўляе: гліняная пасудзіна, напоўненая збожжам, якое трымае васкавую свячу, а на гэту свячу апранута адзенне, падпяразанае фартухамі (Дадатак 3).Збожжа сімвалізуе добрабыт, багаты ураджай у наступным годзе, а гэта значыць, сям’я не будзе без хлеба. Воск для свячы збіралі са сваіх вуллёў – і кожны раз папаўнялі ім свячу. Свяча пераносілася  з адной хаты ў другую, гэта напярэдадні вырашалася на сумесным вясковым сходзе. Прымаць у сваёй хаце  свячу было вельмі пачэсна. Трэба адзначыць, што свяча пераносілася толькі у час святкавання зімовага Міколы. Як распавядала  бабуля аднаго з маіх вучняў  перанос уяўляў собой урачыстае шэсце, што нейкім чынам адпавядала хрэснаму ходу ў царкве на вялікае рэлігійнае свята, бо свячу пераносілі разам з іконай.   Ад хаты, з якой выносілі свячу, да хаты, у якую было дамоўлена яе перанесці, высцілалі сцежку з сена. Менавіта па гэтай сцяжынцы  толькі гаспадар хаты і пераносіў свячу.  Гаспадыня хаты шыла для свячы новую сукенку і апранала наверх на  старую. На свячы, якая захоўваецца у нас дома, таксама апранута некалькі сукенак.(Дадатак 4) Ужо ў самой хаце свячу запальвалі, маліліся, а потым сядалі за святочны стол і частаваліся стравамі.  Той жа самы абрад паўтараўся  праз год. 

Табліца.  Знаходжанне Мікалаеўскай свячы ў жыхароў вёсак: Дубавіца, Норкаўчына з 2010 – 2013 год.

веска Дубавіца

Супічэнка А.А.

2010

Сянькова В.А.

2013

Сідарэнка А.С.

2011

Грыцова А.С.

2012

Гарбачова К.Е.

2010

Філіпчанка В.А

2011

Самусева Н.А

2013

Мартыненка З.Ул.

2013

Фліпчанка А.С.

2012

вёска Норкаўшчына

Старавойтава Т.Л.

2013

Кандрашкова І.Г.

2010

Прусава М.У.

2011

Панчанка М.І.

2010

Бабучанка Н.Т.

2013

Малінава А.М.

2012

Барашанка Ю.Ф.

2010

 

1.2 Беларускі нацыянальны касцюм

        Разглядаючы Мікалаеўскую свячу, звярнула ўвагу на фартухі, якімі былі падпяразаны сукенкі. У вочы кінулася тое, што на іх быў  вышыты беларускі арнамент. Я вырашыла глыбей зазірнуць і ў гэтую галіну  нашай культуры,  знайшла  звесткі аб народным касцюме нашых продкаў. Тым больш, што ў  нашай сям.і ад бабулі засталіся дзве палатняныя кашулі, фартух, спадніца (Дадатак 5).  Гэта  атрыбуты бытавога касцюма нашых продкаў. Увогуле, як сцвярджаюць даследчыкі, існуе некалькі відаў нацыянальнага касцюма: са спадніцай і фартухам; са спадніцай, фартухам і камізэлькай (гарсэтам); са спадніцай, да якой прышыты ліф-гарсэт; з андаракам, фартухам, камізэлькай (гарсетам). Два першыя вядомыя па ўсёй тэрыторыі Беларусі, два апошніх ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах. Існавалі таксама і розныя віды кашуль: з прамымі плечавымі ўстаўкамі, тунікападобная, з какеткай (гесткай); вялікая ўвага надавалася вышыўцы на рукавах(Дадатак 6). Пояснае адзенне — разнастайнага фасону спадніцы, якія адрозніваліся кроем (андарак, саян, палатнянік, летнік), а таксама андаракі, фартухі.Найбольшая ўвага ў той час звярталася на ўпрыгожанне рукавоў, што звязана з мастацкай тэктонікай і пластыкай касцюма, а таксама з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў і надаваў ім моц у працы, што для нашых продкаў было вельмі важна.

       У беларускім нацыянальным касцюме выкарыстоўваліся толькі натуральныя тканіны, якія вырабляліся ў хатніх умовах, у асноўным гэта былі лён і воўна, таксама ўжывалася тканіна з валокнаў каноплі.  Кашуля, якая прадстаўлена ў маёй працы выраблена  з ільну (Дадатак 6). Мая матуля  памятае, як яе маці, мая бабуля,  вырабляла іх.Адразу трэба акрэсліць часавыя межы. Год “нараджэння” кашуль, якія захоўваюцца ў маёй сям’і, вызначыць дакладна не магчыма. Вядома, што гэта быў канец 19 стагоддзя.  Сям’я маёй матулі была даволі вялікая. Бацькі трымалі добрую гаспадарку: мелі  па 8 – 10 кароў, столькі ж коней, табун авечак,  поўнае падвор’е гусей, курэй і іншай жыўнасці. Была наладжана малочная прамысловасць. На кірмашы вазілі масла, сыр, які самі выраблялі.  Хата была пабудавана на сваёй зямлі і са свайго ж лесу.  І вось на сваім полі і саджаўся  – лён.  Вельмі цікавая  тэхналогія яго вырабу. Ад самой пасадкі да стварэння самой рэчы.[2,с.125]

 Садзілі лён вясной. Пахалі зямлю, баранавалі, сеялі.  На працягу лета палолі. “Работы шмат было, дык  прыходзілася нават і ноччу яго палоць,  найлепшым чынам для гэтага падыходзіла ноч ,калі на небе ўзыходзіла поўня.  Лён зацвітаў і вабіў вока сваёй прыгажосцю.  У восень прыходзіў час  збору. Лён пачаў  змяняць свой колер.  Жанчыны выходзілі  і бралі яго рукамі: вырывалі з глебы разам з карэннем. На колер ён быў напалову зялёны.  Вырваны лён ставілі ў снапы.  Пасля чаго,яго  звозілі  з поля да дому.  Там яго аббівалі. “ Дзеля гэтага бралі якую-небудзь пасцілку і пасцілалі яе  на падлогу, потым на яе лажылі дошкі, а ўжо на іх -  лён. Затым бралі  праннік (Дадатак7) і аббівалі. Адразу пасля гэтага лён зноў звозілі на тое поле, на якім ён рос усё лета. Ужо аббіты лён вылажывалі на гэтым полі радамі. Гэта рабілась для таго, каб ён “адлежыўся”, так сказаць, дайшоў да патрэбнага стану.” Вядома, у нашых продкаў не было такіх высакаэффектыўных тэхналогій па вырабу тканіны з ільну, якімі карыстаюцца сёння. “ Пасля таго як лён быў гатовы, а вызначыць гэта было проста: яго бралі ў рукі і круцілі – з яго павінна была сыпацца кастра. Між іншым, гэты прамежак часу вельмі проста вызначыць, бо у нас беларусаў,  ад назвы адыходаў льна названы адзін з  асенніх месяцаў - кастрычнік. Мінала колькі часу і лён ставілі ў бабкі., потым зноў вязлі у гумно. Ужо сухі лён мялі. Дзеля гэтага таксама выкарыстоўвалі спецыяльную прыладу. У працэсе мяння кастра абсыпалася, а волакно заставалася.  Менавіта гэта валакно і звівалі. Для гэтага служылі спецыяльныя ўстаноўкі , альбо ж яго проста наматывалі на руку. Затым ішоў працэс вымачвання.  Валакно, замочвалі і зноў выбівалі пранікам,да таго часу, пакуль яно не стане гладкім. Бо калі добра не выбіць, то і адзнне тады будзе грубым, шурпатым” . Вядома, у нашых продкаў было вельмі шмат клопатаў увосень. І пагэтаму  на гэтым справа з ільном і канчалася. А як толькі з поля ўсё было звезена, ураджай сабраны, поле падрыхтавана да зімы, жанчыны зноў браліся за лён.  “Вечарамі садзіліся за кросны і ткалі. Палатно атрымоўвалася серага колеру, бабуля яшчэ называе яго “мышыным”. Затым яго замочвалі . яле не проста ў ваду. Уся справа ў тым, што тканіну трэба было зноў выбеліць. Аднак у нашых прродкаў не было сённяшніх адбелівацеляў з звышмоцным хімічным складам. Яны выкарыстоўвалі іншы сродак. Бралі драўляную залу з печы, залівалі яе кіпятком і чакалі, пакуль яна не адстаіцца. Пасля таго, як зала асядала на дно,  вадкасць, якая заставалася зверху, збіралі і залівалі ёй тканіну. Гэта вадкасць набывала якасці мыльных сродкаў і добра адбельвала тканіну. Усё тканіна была гатова. Гэтым займаліся амаль усю зіму.  Вясной жа, калі на полі ўжо з’яўлялася трава,  палатно  выношвалі і слалі на маладую атаву на ноч, каб ранішняя раса выбеліла яго  поўнасцю. А каб хто не забраў ужо вырабленае палатно з поля, трэба было стаяць на варце. Потым з гэтага палатна маглі рабіць і адзенне і рушнікі. Для афарбоўкі  выкарыстоўваліся натуральныя фарбавальнікі: настоі траў, кары, лісця дрэў, балотнай руды.” Вось колькі ўсяго трэба было зрабіць, каб потым пашыць сабе адзенне. Ні тое, што зараз: пайшоў у краму, купіў і гатова…

         Кашулі, якія захоўваюцца ў нас, белага колеру, у якасці ўпрыгожвання яны афармлены вышытым чырвоным  узорам, які аб'ядноўвае ўвесь камплект ў адзіную кампазіцыю. Разам з  чырвоным, на кашулі прысутнічае і чорны колер.  Спосаб вышывання – крыж. Асноўны ўзор – кветкі. У арнаменце  - геаметрычныя ўзоры, гэта тычыцца  рукавоў, каўнера і  фартуха(Дадатак 8).Трэба адзначыць, што верхняя частка кашулі выраблена з больш выпрацаванаго палатна, танейшага .  Падол жа  - з больш суровага, таўсцейшага. Гэта тлумацыцца, перш – наперш тым, што на  ніжнюю частку навех надзявалася яшчэ спадніца,   а на верхнюю – камізэлька, альбо што іншае, а у некаторых выпадках – нічога, асабліва летам, у спякотнае надвор’е. Крой камізэлькі тлумачыць і тое, што менавіта на рукавах кашулі прысутнічаюць узоры, бо гэта адно з адкрытых месцаў. На каўняры  прышыты гузік, але зроблены ён таксама з ільняных  нітак, якія закручваліся ў пэўным парадку.

Нягледзячы на тое, што яны зроблены больш за сто гадоў таму назад, час іх  ні сапсаваў.  Вось якой добрай  якасці рабілі рэчы  нашы продкі. Яны сёння могуць пасупернічаць па многім крытэрыям з сучасным адзеннем. І нават выйграць у яго.

 1.3 Ручнікі

        Старажытнага беларуса ўсе жыццё суправаджалі розныя сімвалічныя рэчы: іконы, адзенне, прадметы побыту і, канешне ж, ручнікі. Сцвярджаюць, што самы стары ручнік на Беларусі датуецца сярэдзінай III тысячагоддзя да нашай эры. Ручнікі мелі рытуальны характар для чалавека. У ходзе даследвання выявілася, што яны былі з чалавекам ўсе яго жыцце: ад нараджэння і хрышчэння да вяселля, у сямейным жыцці і смерці. Калі дзіця хрысцілі, яго прыносілі дахаты ў ручніку. Людзі браліся шлюбам, стоячы на ручніку, а рукі іхнія абгортваліся...ручніком! Гасцям заўжды падносілі хлеб, паклаўшы яго на ручнік. У хаце ён займаў самае пачэснае месца. А таксама беларускі ручнік – гэта сапраўдны мастацкі твор, прыгожы і непаўторны! Як распавядалі мне старэйшыя жыхаркі нашай вёскі – на  ікону, якая вісела ў чырвоным куце, заўжды вешалі ручнік,яго памяшчалі абавязкова на Вялікдзень і  такім чынам, каб белая палова ляжала на іконе зверху, а чырвоная – звісала ўніз. Белая сярэдзіна ручніка, якая ідзе “праз багоў” у куце, мела нявыказаны, сляпы, белы і тайны ўзор. Чырвоны  “браны” (па спосабе ткацтва) “адказ” з’яўляўся на другой палове ручніка – своеасаблівай лесвіцай у неба і з яго. Здаўна лічылася, што ручнік з’яўляўся сцежкай, па якой чалавечая душа магла падняцца на неба або спусціцца з яго. Сімволіка ручніка несла шмат дадатковай інфармацыі як для ўладальніка, так і для аднавяскоўцаў. Што не ўзор, то сімвал. Усё, што занатавана ў народным ткацтве, не пералічыць, але кожны ўзор сімвалізуе дабро, праўду, прыгажосць, любоў і гонар за чалавека і яго працу. Кожны ўзор мае сваё прызначэнне і сваю назву.[3,с.23]

 Вышыванне было заняткам дзяўчыны ў той перыяд яе жыцця, калі ўсе намаганні і думкі скіроўваліся на вясельны куфар, на тое, каб назапасіць патрэбную колькасць рытуальных прадметаў, як след падрыхтавацца да сямейнага жыцця. Першыя ўрокі  вышыўкі  з 12 гадоў браліся ў маці, чым забяспечвалася бесперапынная перадача традыцый, неабходных рамесніцкіх навыкаў. Вышывалі дома, вышывалі і на вячорках, асабліва ўзімку, чаргуючы шытво і прадзіва з танцамі, спевамі ды жартамі.

Іншы раз вышыўку выконвалі талакой. У перадвясельны час талаку з бліжэйшых сваячак і сябровак збірала нявеста, каб своечасова падрыхтаваць неабходныя абрадавыя рэчы. Усёй грамадой аздаблялі вышыўкай і ручнік-абярог, вытканы групай жанчын за адну ноч ці дзень для абароны сваёй вёскі ад пошасці, эпідэміі, засухі, градабою.

Вышыўку на ручніку для пахавальнага арнаменту дазвалялася рабіць толькі старым жанчынам, бо лічылася, што яго моц можа забраць маладую дзяўчыну на той свет.

Сакральны сэнс,  як на ручніку, посцілцы -  мела  і  адзенне. Вышыўка на народным аддзенні, яго узор залежыць ад таго, каму належыць гэтая вопратка і ў якіх выпадках яна апранаецца.

У маёй сям’і захавалася шэсць ручнікоў, час іх стварэння прыблізна такі, як і  кашуль. Тэхналогія іх вытворчасці тая ж. Ручнікі белафонавыя. Па белым  - чырвоныя ўзоры нібыта льюцца прыгожымі пераборамі. На старых ручніках чырвоны колер “агнявідных” белафонавых знакаў заўсёды адрозніваецца ад чырвонага на  цёмных фонах. Першы – больш светлы,больш палымяны. І чырвоныя палосы ўзораў – быццам азораная тым полымем і святлом зямля. А на “зямлі”, гэта значыць на цемным узоры ткуцца белым, светлым, бо жыццё ад Бога. Да таго зямля была “пуста и темновидна”, як сказана ў Бібліі.  (Дадатак 9)

      Гэтыя ручнікі  былі вытканы маёй  матуляй.  Належаць да Рагачоўскага строю.  Асноўны узор, які паўтараецца:

          -            Сімвал    продкаў

    Тлумачэння іншых узораў знайсці не змагла.   Даследчыкі, якія працавалі над  такімі пытаннямі падобных узораў не тлумачаць(Дадатак 8).Як кажа мая маці: “Кожная майстрыха рабіла свой узор, пісала на ручніках гісторыю свайго лёсу. “

Захоўваюцца ў нашай сям’і рушнікі і другога строю. Гэта спадчына маёй цёці. Зроблены на тэрыторыі Кармянскага раёна. У адрозненні ад Рагачоўскіх, на гэтых ручніках прысутнічае не толькі чырваны колер, але і чорны. Яны таксама белафонавыя. (Дадатак 10). На вобмацак адрозніваецца  якасць тканіны.   Мабыць, тэхналогія вырабу іншая.[5,с.54]

     Пра ўсё гэта я даведалася ад маёй матулі.  На яе ручніках няма цікаўных узораў, пра сэнс якіх   думаюць сёння.  Матуліны ручнікі  ўпрыгожваюць кветкі. (Дадатак 11)  Яшчэ адной  неад’емнай часткай ручнікоў маёй матулі з’яўляюцца  словы малітвы (Дадатак 12).

Ручнікі выкарыстоўвалі у цэлым радзе святаў, асабліва сямейна-родавай накіраванасці – пры нараджэнні дзіцяці, на вяселлі і ў час пахавання. У час пашуковай дзейнасці я дазналася,  асаблівасцях прымянення ручніка ў нас на Кармяншчыне:

• З'явіцца немаўлятку на свет дапамагала бабка-павітуха. Яна ўваходзіла ў хату  і  вешала каля ўваходу ці ў галавах парадзіхі ручнік, у арнаменце якога былі выявы Маці-радзіцельніцы, берагіні - парадзіхі і дзіцяці.

• Адразу пасля нараджэння бабка-павітуха амывалі немаўлятка, спавівала яго ў тонкі ручнік і клала на стол. Сімволіка абрадавага дзеяння даволі празрыстая: у сям'і з'явіўся яшчэ адзін "рот", і яго тут жа "прывязвалі" да таго сакральнага месца, за якім  некалькі разоў за дзень збіралася ўся сям'я.

• Перад тым як блаславіць дачку на шлюб, бацька тройчы абводзіў яе вакол стала , апаясаўшы ручніком.

• З хлебам-соллю, якая была на ручніке, праводзілі і сустракалі маладых на парозе хаты.

• Ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме ў час вянчання, надзяляўся самым высокім абрадавым статутам. Яго захоўвалі як залог шчаслівага сямейнага жыцця.

• Выключным статутам сярод народных знахароў карыстаецца ручнік, на якім апускалі ў магілу труну з памерлым.Жыхары суседніх вёсак да сённяшняга дня ўспамінаюць аб выпадках, як з  дапамогай такога ручніка лячыліэпілепсію.

• У якасці эфектыўнага абярэга выкарстоўвалі ручнік, на якім праводзілі асвячэнне велікоднай ежы.

• Калі дзяўчына доўгі час чакала сватоў, то магла сама пасадзейнічаць замужжу. Для гэтага трэба было памыцца на досветку ў Чысты чацвер, выцерціся новым ручніком, а на Вялікдзень аддаць гэты ручнік тым, хто просіць міласціну разам з пафарбаванымі яйкамі і кулічом.

• Калі дзіця станавілася непаслухмяным, каб выправіць сітуацыю патрэбна было запрасіць на Вялікдзень за адзін стол сватоў, што сваталі бацькоў, і кумоў, што хрысцілі дзіця. Перад тым, як запрасіць іх за стол, ім прапанавалі вымыць рукі і выцерці новым ручніком. Затым трэба было зрабіць так, каб тым жа ручніком выцерлася і дзіця. Затым гэты ручнік хавалі на тры гады .

Любы з абрадавых ручнікоў перадваўся ад бабулі да ўнучкі. Умудроная вопытам бабуля перадавала зашыфраваныя ў геаметрычных фігурах веды аб сваім генеалагічным дрэве і яго ўбудаванасці ў свет старажытных традыцый. Ткалі ручнік звычайна ў пост. А перад тым як закласці аснову для будучага "шляху жыцця" жанчына абавязкова 3 дні пасцілася. Нашы продкі мелі строгае патрабаванне – цела і душа павінны ачысціцца ад грахоў, напоўніцца святлом і дабрынёй, паводзіны -  стаць стрыманымі,  спакойнымі  і ўраўнаважанымі. Лічылася, што рукі за гэты час напаўняюцца энергетыкай Сусвету. [6,с.67]

У нашай традыцыйнай культуры дзіўна спалучыліся старыя, язычніцкія (прыродныя) сімвалы і новыя, хрысціянскія. І гэта робіць культуру нашых продкаў непаўторнай і вельмі цікавай для вывучэння.  Безумоўна, вялікая спадчына ў беларусаў.  Трэба ўмела ёй карыстацца. Вось  як служаць у нашых землякоў тыя рэчы, аб якіх ішла гаворка ў праекце:

 Ручнікамі     упрыгожваюцца   старыя  іконы.  Яны  вывозяцца домам культуры на розныя выставы, імі ўпрыгожваюць святочную сцэну пад час святкаванняў, пры пастаноўцы спектакляў на абрадавыя тэмы. Кашулі былі задзейнічаны на выстаўцы  ў музеі вёскі Дубавіца.  (Дадатак 13). 

У час працы  над праектам вучань Шугаеў Мікалай разам са сваёй матуляй выявілі ,што амаль ў кожнай сям’і адзін із родзічаў займаўся вышываннем: адзення, ручнікоў, сурвэтак, абрусоў.

Вышаванне ў сем’ях вучняў 1 класа

Шугаёва М.К

бабуля вучня Шугаева Мікалая

Самусева Н.А

бабуля вучня Лабузава Андрэя

Ісачанка Я.П.

прабабуля Сапегі Дзяніса

Малінава А.С

Маці вучня Малінава Яўхіма

Рыбянкова С.М.

бабуля Новікава Мікіты

Куцэпалава В.М.

прабабуля вучаніцы Куцэпалавай Міланы

Бязручанка Я.П.

маці  Куцапалава Івана

Звяркова Н.П.

цётка Кабалоўскага Данілы

 Заключэнне

Свая, цудоўная спадчына ў нашага  народа. Стагоддзямі, узбагачаючы і ўдасканальваючы, нягледзячы на цяжкія гістарычныя ўмовы, на ліхалецці войнаў, выраблялі беларусы ўзоры народнага мастацтва, у якім сцвярджалі свой эстэтычны ідэал, у якое ўкладвалі тонкі густ і высокае майстэрства. Адыходзіла і гублялася многае - лёс не песціў беларусаў. Але і тое, што засталося, раскрывае перад нашым сучаснікам па-мастацку дзівосны, па-філасофску мудры свет народа - пранікнёнага творцы і ашчаднага хавальніка лепшага, таленавітага.

                Сапраўды. Калі мы кажам "беларус, грузін, іспанец", то абавязкова хочам уявіць, як ён выглядае, як апрануты.  Народ заўсёды, ва ўсім - мастак. Усякі выраб яго рук адухоўлены шчырасцю пачуцця, расквечаны цікавай выдумкай. Пры гэтым ён практычна і эстэтычна мэтазгодны, пазбаўлены выпадковага, штучнага.

         Працавала над гэтым праектам і думала, які ж мы багаты народ. Канешне, не у матэрыяльным сэнсе, а ў духоўным. Як нам пашчасціла… якія найвялікшыя каштоўнасці захаваліся ў нас, беларусаў. Колькі трымала ў руках   палатныныя кашулі і рушнікі, столькі хацелася даведацца, абчым думала мая матуля, калі аббівала лён, калі сядзела  вечарамі за ткацкім станком, калі  шыла кашулі… Што яе трывожыла? Аб чым яна марыла?

       Кожная рэч, апісаная у праекце “дыхае” гісторыяй. Гэта датычыцца і Мікалаеўскай свячы. Толькі ўявіце сабе, у яе складзе па сённяшні дзень захоўваецца воск, які атрымоўвалі з сваіх вуллёў ў пазатым стагоддзі!

    Дэтальны разгляд   тэхналогіі  вырабу палатняных кашуль, яшчэ раз  сцвярджае,  што  нашы продкі  былі людзьмі працавітымі,  бо не цураліся  цяжкай работы;знаходлівымі,  бо  ўжо ў тыя часы наладзілі  такую вытворчасць палатна; таленавітымі, бо узоры, якія ствараліся іх рукамі,  і на сённяшні дзень тлумачацца даследчакамі, а браліся гэтыя узоры не з кніг, як гэта робяць сучасныя майстрыхі,  яны перадаваліся  ад маці  - дачцэ, дапаўняліся, абнаўляліся…

         Трэба берагчы тое, што  мы маем, бо гэта наша гісторыя. Нацыя, якая не мае сваёй гісторыі, сваіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, адметнасцей, традыцый, звычаяў, абрадаў – гэта не нацыя. 

Займаючыся гэтай тэмай, я зразумела, што ад майго стаўлення да гістарычнай спадчыны беларускага народа залежыць, ці будуць мае вучні чытаць беларускую літаратуру, спяваць беларускія песні, цікавіцца гісторыяй роднай Бацькаўшчыны. Упэўнена ў тым, што тое чым я займаюся дапаможа дзецям вывучыць беларускую мову, спасцігнуць светапогляд і душу свайго народа, яго далікатнасць і мудрасць, яго гумар і сардэчнасць, таленавітасць і майстэрства.

 

                                                 Спіс літаратуры

        1. Кацар, М.С. Беларускi арнамент. Ткацтва. Вышыўка / М. С. Кацар; навук. рэд. Я. М. Сахута. – Мінск : БелЭн, 1996. – 208 с.
       2. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры : абрады, рытуалы, культурныя традыцыі / Я. Крук. – Мінск : Ураджай, 2000. – 350 с.
       3. Крэнь, С.М. Уваходзіны : сцэнарый абраду / С. М. Крэнь // Народная асвета. − 2009. − № 4.
      4. Кухаронак, Т. І. Радзіны. Вяселле / Т. І. Кухаронак, Т. Б. Варфаламеева // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / Т. Б. Варфаламеева [і інш.]. – Мінск : Беларус. навука, 2001. − С. 189 – 304. – Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе.
     5. Кухаронак, Т. І. Ручнік у беларускай радзіннай абраднасці : функцыі і сімволіка / Т. І. Кухаронак // Ручнік у прасторы і часе : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., 19 − 20 ліст. 1998 г. / агул. рэд. В. А. Лабачэўскай. – Мінск: БелІПК, 2000. − 188с. − С. 103 – 107.
     6. Лабачэўская, В. А. Повязь часоў – беларускі ручнік : альбом / В. А. Лабачэўская. – Мінск : Беларусь, 2009. − 298 с.

 Дадатак 1

  

 Фотаздымак з этнаграфічнага музея в.Дубавіца, Кармянскага раёна, Гомельскай вобласці

 Дадатак 2

Мікалаеўская свяча

Дадатак 3

Фартухі, якімі падпяразваліся сукенкі на свячы

 

 

 Дадатак 4

Вырыянты сукенак, прадстаўленых на Мікалаеўскай свячы 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 5

 

 Дадатак 6

 

 

Дадатак 7

 

 Дадатак 8

 

 

 Дадатак 9

 

 Дадатак 10

 

 Дадатак 11

 

 

     Дадатак 12

 

 

   Дадатак 13

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДОСТИЖЕНИЯ

на областных и республиканских конкурсах и олимпиадах за 2022/2023 учебный год

 

7

дипломов I степени

12

диплома II степени

23

диплома III степени

Новости

Фестиваля любительских театральных коллективов «Аркад»
16 April 2024

15 апреля на базе ГУО "Коротьковская средняя школа Кормянского района имени П.П. Качуевского" прошел районный этап областного фестиваля любительских театральных коллективов «Аркад» на иностранных языках.
В фестивале приняли участие 5 любительских театральных коллективов учреждений общего среднего образования.
По итогам работы жюри победителями фестиваля признаны театральные коллективы:
1 место - коллектив Воровской СШ, 2 место - коллектив Гимназии г.п.Корма, 3 место - коллектив Барсуковской СШ.
Поздравляем победителей фестиваля и желаем творческих побед в будущем!