24-04-2015

  Раённы вучэбна-метадычны кабінет атдзела адукацыі, спорта и турызма Кармянскага райвыканкама

Тыдзень гісторыі ў школе з прымяненнем рэгіянальнага кампанента

Настаўнік-метадыст: В.В. Варганаў 

         Прадметны Тыдзень у школе – гэта сістэма комплексных мерапрыемстваў, самых разнастайных форм пазакласнай працы. Да іх можна аднесці вечарыны, агляды-конкурсы, канферэнцыі, конкурсы газет, рэфератаў, творчых работ і г. д.  Правядзенне Тыдню гісторыі ў школе павінна паказаць, як добра пастаўлена вучэбная і пазакласная работа па прадмеце. Яно можа садзейнічать развіццю асобы і патрыятычаму выхаванню вучняў. Гэта таксама і магчымасць прапаганды гістарычных ведаў, паказ  дасягненняў вучняў па прадмеце, магчымасць далучэння да пазакласнай дзейнасці па гісторыі шырокага кола ўдзельнікаў.Пры правядзенні прадметнага Тыдню,  не толькі ўлічваюцца, але адчуваюццаўсе станоўчыя бакі і недапрацоўкі ў такіх аспектах выкладання гісторыі, як: фармаванне ва ўстанове асобнай мадэлі гістарычнай адукацыі; асваенне і выкарыстанне ў практыцы работы развіваючых і інфармацыйных адукацыйных тэхналогій; фармаванне даследчых, інтэлектуальных, камунікатыўных уменняў вучняў; павышэнне якасці гістарычнай адукацыі; развіццё цікавасці вучняў да гісторыі; арганізацыя краязнаўчай работы і работы з адоранымі, высокаматываванымі дзецьмі і інш.

   Гістарычны Тыдзень у школе ўключае ў сябе групавую, масавую, а таксама індывідуальную формы працы па прадмеце,  прываблівае вучняў сваім пазнавальным бокам, магчымасцю праверыць і праявіць сябе. Ён, які і іншыя формы пазакласнай працы, закліканы падняць рэйтынг гэтай дыспліны ва ўстанове, зменшыць колькасць пасіўных метадаў навучання, якія не дапамагаюць развіццю творчых здольнасцяў дзяцей. Пры гэтым групавыя формы дзейнасці вучняў накіраваны на калектыўны і самастойны пошук рашэнняў. Разнастайныя прыёмы ў правядзенні мерапрыемсчтваў дазваляюць удасканальваць навыкі працы з дадатковай літаратурай (даведачнай, энцыклапедычнай, картаграфічнай,статыстычнай, мастацкай і г. д.), правільна рыхтаваць даклады, выступаць перад аўдыторыяй.

   Такім чынам,асноўнымі мэтамі і задачамі Тыдню з’яўляюцца:

  1. 1.     Уцягванне дзяцёй у пазакласную працу  па гісторыі.

  2. 2.      Пашырэнне і паглыбленне кругагляду, развіццё творчых і пазнаваўчых здольнасцяў вучняў.

  3. 3.     Павышэнне цікавасці вучняў да прадмету.

  4. 4.     Здзяйсненне на практыцы асноўных прынцыпаў асобасна арыентаванага падыходу да навучання.

  5. 5.     Стварэнне спрыяльных умоваў для выяўлення ведаў і здольнасцяў дзяцей у нестандартных гульнявых сітуацыях.

  6. 6.     Самаздзяйсненне і сацыялізацыя асобы вучня.

  7. 7.     Павышэнне “рэйтынгу” і “статусу” гісторыі ў школе.

  8. 8.     Пошук і апрабацыя новых форм і метадаў работы.

Эфектыўнасць правядзення прадметнага Тыдню  можа стаць аптымальнайпры ўмове інтэграцыі новага і перадавога вопыту педагогаў-наватараў, калі улічваюцца індывідуальныя асаблівасці вучняў, а таксама выкарыстоўваюцца вучэбныя матэрыялы, якія змяшчаюць узоры інавацыйнай практыкі, забяспечваецца падтрымка ініцыятываў  педагогаў з боку адміністрацыі школы.

Метадычныя аспекты падрыхтоўкі і правядзення прадметнага Тыдню.

     Дасягнуць азначаных мэтаў немагчыма без адпаведнага арганізацыйна-метадычнага забеспячэння ўсяго комплексу мерапрыемстваў прадметнага тыдню, без распрацоўкі дакладных стратэгічных планаў прагназавання вынікаў дзейнасці і нефармальнага падвядзення вынікаў. Максімальны эфект пазакласнага мерапрыемства магчыма дасягнуць, калі забяспечваецца масавасць, відовішчнасць, дыферыенцыяваны падыход, інтэрактыўнасць, мабільнасць, крэатыўнасць і інш.

Часцей за ўсё,Тыдзень гісторыі ў школе праводзіцца ў адпаведнасці з планам вучэбна-выхаваўчай дзейнасці школы.

1-шы этап: арганізацыйны.

    Арганізацыя  прадметнага Тыдню павінна ўключаць у сябе наступныя дзеянні:

  1. Выбранне арганізацыйнага камітэту.

У яго склад якога могуць быць уключаны: дырэктар школы, арганізатар пазакласнай работы, настаўнікі гісторыі, асобы, адказныя за тэхнічнае забеспячэнне, а таксама па два вучні з кожнага класа.У час дзейнасці аргкамітэту размяркоўваюцца абавязкі паміж яго ўдзельнікамі, вызначаецца час правядзення мерапрыемстваў, кантынгент удзельнікаў, што прымуць удзел у Тыдню.Выбіраюцца старшыні журы конкурсаў, плануецца парадак узнагароджвання пераможцаў прызамі.

  1. Пастаноўка мэты.

Наяўнасць мэты, мэтавая арыентацыя надаюць сэнсу дзейнасці педагога і вучняў.Прадметны вынік добра бачны і ўсведамляецца вучнямі – гэта, напрыклад, рашэнне крыжаванак, удзел у КВЗ.Аднак за прадметным вынікам павінен быць бачны і выхаваўчы аспект.Педагогам варта прадбачыць, як вынікі праведзеных мерапрыемстваў будуць уплываць на развіццё пазнаваўчых здольнасцяў вучняў, на іх духоўны свет і марльны стан; акрамя мэты абдумваюцца пэўныя задачы, якія могуць быць вырашаны пры правядзенні мерапрыемстваў.

  1. Вызначэнне тэматыкі. Складанне плану  мерапрыемстваў.

Пры гэтым неабходна ўлічваць інтарэсы ўсіх зацікаўленых асоб, уключаць у план разнастайныя формы працы з улікам узроставых асаблівасцяў вучняў, якіх плануецца далучыць да ўдзелу ў прадметным Тыдні.Тыдзень гісторыі можа мець сваю тэматыку, прысвечаны юбілею якой-небудзь падзеі, знамянальнай даце, звязаны з гістарычным дзеячам,альбо мець агульную тэму (напрыклад, “Тайны Кліа”) і г. д.Акрамя традыцыйных форм работы (падрыхтоўка і правядзенне перадач па школьным радыё, конкурсы рэфератаў, творчых работ, сценгазет, экскурсіі ў музеі, месцы баявой славы, сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, вязнямі фашысцкіх лагераў, дэманстрацыіі кіна- і відыёфільмаў,  правядзенне гістарычных вечарын, гульняў, вучнёўскай даследчай канферэнцыі і інш.) мэтазгодна  правядзенне настаўнікамі гісторыі адкрытых і паказальных урокаў, майстар-класаў.

      План правядзення тыдню гісторыі ў школе вывешваюць на дошцы аб’яваў не пазней чым за дава тыдні да пачатку мерапрыемстваў. Вучні рыхтуюць праграму радыёперадач, у якіх можна апавядаць аб гісторыі роднага краю, школы, вёскі (гораду) і г. д., аб цікавых старонках гісторыі, выбітных гістарычных дзеячах, пазнаёміць з прафесіямі, звязанымі з гісторыяй, можна правесці радыёконкурс ці радыёвіктарыну.

2-гі этап: папярэдняя падрыхтоўка.

Падрыхтоўка да прадметнага Тыдню пачынаецца задоўга да яго правядзення. Ад яе якасці ў выніку  залежыць поспех і выніковасць Тыдню. Падрыхтоўчы этап, як правіла, можа складаць да 10 дзён. Ён уключае ў сябе:

  1. Размеркаванне заданняў паміж вучнямі з улікам іх магчымасцяў і інтарэсаў. Рыхтуючыся да Тыдню гісторыі, кожны клас атрымлівае заданні. Напрыклад, вучні 7 класа павінны:

1)    падрыхтаваць каманду  для ўдзелу ў КВЗ па гісторыі;

2)    прыняць ўдзел у конкурсе на лепшую сценгазету;

3)    падрыхтаваць гістарычнае сачыненне на тэму “Нашы славутыя землякі”.

Пажадана, каб размеркаванне абавязкаў паміж удзельнікамі не рабіў сам настаўнік. Гэта могуць выканаць самі дзеці. Такі падыход садзейнічае развіццю творчай ініцыятывы. Інструментоўка любога задання адбываецца не з пазіцыі педагога “павінен”, а з самастойнай пазіцыі вучня “я жадаю зрабіць”.

  1. Пастаянны кантроль за хадой падрыхтоўкі, пасільная дапамога вучням ў выпадку неабходнасці, далучэнне да працы бацькоў.

Настаўнік раіць, падказвае, дзе знайсці, напрыклад, неабходны пазнаваўчы матэрыял, да якога можна звярнуцца, калі ёсць цяжкасці ў падборы музычнага і мастацкага афармлення, якія крыніцы выкарыстоўваць  у першую чаргу і г. д. Прыкладна за тыдзень да пачатку свята аргкамітэту неабходна  заслухаць адказных аб гатоўнасці па кожным мерапрыемстве.

  1. Падрыхтоўка неабходных сродкаў: плакатаў, музычных запісаў, тэатральнага рэквізіту, запрашальных білетаў і інш.

 Важна сваечасова і эфектыўна правесці “рэкламную кампанію”, вывесіць план Тыдню, праз школьную радыёперадачу пазнаёміць усіх з найбольш цікавымі мерапрыемствамі, правесці гутаркі ў класах.Каля кабінету гісторыі вывешваецца інфармацыйны стэнд “Тыдзень гісторыі”, на якім размяшчаюцца: расклад, план, умовы конкурсаў, тэмы рэфератаў, вынікі праведзеных мерапрыемстваў.

3-ці этап: правядзенне прадметнага тыдню.

На гэтым этапе педагогу важна:

  1. У дзень адкрыцця прадметнага тыдню пажадана аформіць залу і калідоры школы плакатамі.

  2. Праводзіць Тыдзень па, складзеным раней, плане, не губляцца, калі што-небудзь не атрымліваецца, быць гатовымі вар’іравання плану ў выпадку якіх-небудзь зменаў.

  3. Падтрымліваць неабходную атмасферу, настрой дзяцей быць упэўненымі, аптымістычнымі, дабразычлівымі.

  4. Далучыць да правядзення прадметнага Тыдню бацькоў, шэфаў, настаўнікаў іншых спецыяльнасцяў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і інш.

Пры правядзенні Тыдню можна вылучыць наступныя элементы:

  1. 1.     Яркі эмацыйны пачатак.

Добры настрой, камфортны псіхалагічны клімат будуць уплываць на стварэнне патрэбнага інтарэсу да праводзімых мерапрыемстваў, могуць разварушыць пасіўных вучняў. Гэта можа быць радыёгазета, святочная лінейка, літаратурна-музычная гасцёўня і г. д.

  1. 2.     Змястоўная частка.

На гэтым этапе педагогі даюць магчымасць кожнаму ўдзельніку найлепшым чынам выканаць тое, што падрыхтавана, праявіць лепшыя якасці: настойлівасць, мэтанакіраванасць, справядлівасць, кемлівасць.Настаўнікі ствараюць і падтрымліваюць добры настрой удзельнікаў, не баяцца імправізаваць, знаходзяць выйсце з нечакана ўзнікаючых сітуацый. Дадзены этап вельмі важны ў плане фармавання станоўчых адносінаў да таго, што ладзіцца. Настаўніку асабліва важна ўмець уплываць на сваіх выхаванцаў, арыентуючы іх на аптымізацыю міжасабовых дачыненняў, фармавання станоўчага стаўлення да справы, выхоўваючы любоў да гістарычнага мінулага. Педагагічнаму калектыву варта максімальна разнастаіць формы і віды дзейнасці, па магчымасці задзейнічаць большую колькасць вучняў. Ды не сакрэт, што пры правядзенні прадметнага Тыдню па гісторыі мы абмяжоўваемся віктарынамі, алімпіядамі, конкурсамі складання і рашэння крыжаванак, прэзентацый. Традыцыйнасць формаў абядняе мерапрыемства, не садзейнічае павышэнню інтарэсу з боку вучняў. Таму першачарговая задача, якая стаіць перад арганізатарамі, - распрацоўка і ўкараненне новых нестандартных форм і відаў дзейнасці: дыскусій па спрэчных пытаннях гісторыі, канферэнцый, прысвечаных вузлавым момантам гісторыі, вядомым дзеячам гісторыі і гістарычным датам, юбілеям. У мерапрыемстваў павінна адчувацца свежасць, навізна і актуальнасць. Трэба знайсці тое, што можа зацікавіць вучня.

  1. 3.     Фінальны этап.

Ён ярка і эмацыйна завяршае наладжаныя справы. Задача – выклікаць альбо ўзмацніць пачуццё задаволенасці ад праведзеных справаў. Найбольш аптымальная форма:  святочная вечарына, на якой падводзяцца вынікі Тыдню, ўзнагароджваюцца пераможцы розных конкурсаў, выконваюцца розныя нумары мастацкай самадзейнасці, пажадана гістарычнай скіраванасці. Гучаць фінальная песня, якую звычайна выканаюць усе ўдзельнікі, заключнае слова вядучага, удзячнасць усім, хторыхтаваў мерапрыемствы, заданні і конкурсы. Робяцца фотаздымкі на памяць. Часам, няўвага да фінальнага этапу пакідае ўражанне незавершанасці справы і не выклікае пачуцця задаволенасці.

4-ты этап: абмеркаванне(аналіз, рэфлексія) правядзенага прадметнага Тыдню).

Мэта – вызначэнне эфектыўнасці праведзеных мерапрыемстваў, прадстаўленне магчымасці выказацца аб сваіх уражаннях, станоўчых момантах і недахопах, ацаніць зладжаную справу. Неабходна вызначыць бліжэйшую перспектыву, падумаць пра тое, як у будучым пазбегнуць недахопаў і замацаваць станоўчыя моманты. Да размовы варта запрасіць зацікаўленыхасоб, якія не раўнадушныя да гістарычнай навукі. Рэфлексія– важны момант, таму што тут адбываецца асэнсаванне дзейнасці кожнага, хто прымаў удзел у мерапрыемствах, фармуецца грамадская думка, ствараюцца традыцыі ў калектыве. Неабходна, каб ацэнкі былі дастаткова крытычнымі, а абмеркаванне не ператварылася ў самаўсхваленне. У той жа час, нельга дапусціць, каб хто-небудзь быў пакрыўджаны. Адміністрацыі патрэбна прадумаць сістэму заахвочвання найбольш вызначыўшыхся педагогаў пры правядзенні прадметнага Тыдню.

 

Прыкладная праграма тыдню гісторыі ў школе

 

Панядзелак

  1. Інфармацыйная радыёперадача аб адкрыцці тыдню гісторыі, яго змесце.

  2. Тэатралізаванае адкрыццё тыдню гісторыі.

  3. Ранішнік “Родны край” (5 – 6 класы).

  4. Агляд-конкурс гістарычных строяў (7-8 класы).

  5. Вечар на тэму “Гісторыяй мы ганарымся”.

 

Аўторак

  1. Сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

  2. Класныя гадзіны, прысвечаныя гісторыі роднага краю, вёсцы, школы.

  3. Гульня «З гісторыяй на «Вы» (9 клас).

 

Серада

  1. Гістарычная віктарына “Ці ведаеш ты гісторыю сваёй Айчыны?”

  2. Конкурс малюнкаў “Памятныя мясціны маёй вёскі” (5 – 6 класы).

  3. Дыспут “белыя плямы” нашай гісторыі (10 – 11 класы).

 

Чацвер

  1. Падвядзенне вынікаў конкурсу сценгазет.

  2. КВЗ на тэму “Падарожжа ў мінулае” (8 – 9 класы).

  3. Сустрэча з выпускнікамі, праславіўшымі сваю школу.

 

Пятніца

  1. Правядзенне вусных віктарын на тэму “Пазнай гістарычнага дзеяча”, “Знамянальныя даты нашай гісторыі” і г. д.

  2. Абарона рэфератаў.

 

Субота

  1. Экскурсіі ў краязнаўчы музей, музей баявой славы, па памятных мясцінах нашай мясцовасці.

  2. Закрыццё тыдню, падвядзенне вынікаў, узнагароджванне пераможцаў.

 

Прапануем таксама некалькі варыянтаў планавання тыдню гісторыі.

 

Варыянт 1

Дзень

5-7 класы

8-9 класы

10-11 класы

Дзень віктарын

(панядзелак)

“Гістарычная віктарына”

“Самы разумны”

Брэйн-рынг “Што? Дзе? Калі?”

Дзень конкурсаў

(аўторак)

Гістарычнае “Поле цудаў”

Конкурс гістарычных крыжаванак

Гістарычны КВЗ

Дзень мастака

(серада)

  • конкурс плакатаў (рыхтуе 5 клас);

  • конкурс геральдыстаў (рыхтуе 6 клас).

Дзень даследчыка

(чацвер)

Вучнёўская даследчая канферэнцыя: абарона даследчых праектаў

Дзень падарожжаў (пятніца)

  • прагляд гістарычных фільмаў (рыхтуе 8 клас);

  • віртуальная экскурсія па вуліцах сярэдневяковага горада (рыхтуе 7 клас);

  • экскурсія ў школьны краязнаўчы музей (рыхтуюць экскурсаводы).

Тэматычны вечар

(субота)

Падрыхтоўка займальнай інфармацыі па тэме вечарыны і правядзенне вуснага часопісу

Падрыхтоўка і правядзенне інтэлектуальных конкурсаў

Падрыхтоўка сцэнарыя і вядзенне культурнай праграмы 

 

 

 

 

 

 

 

Варыянт 2

п/п

Даты

Змест

Адказныя

1.

 

Адкрыццё тыдню гісторыі (аб’ява па школьным радыё,анонс праграмы)

Настаўнікі гісторыі, кіраўнік радыёвузла

2.

 

Тэматычныя гутаркі па класах

Класныя кіраўнікі, настаўнікі выяўленчага мастацтва, літаратуры, кіраўнікі гурткоў, настаўнікі гісторыінак, эмблему, загадку, эсэ, апавяданне і г. ць, відовішч

3.

 

Абвяшчэнне конкурсу на лепшую сценгазету, рэферат, верш, сачыненне, малюнак, эмблему, загадку, эсэ, апавяданне і г. д. на гістарычныя тэмы

4.

 

Дзень лектара (работа лекцыйнай групы)

Лекцыйная група

5.

 

Навукова-тэарэтычная вучнёўская канферэнцыя “На шляху станаўлення беларускай дзяржаўнасці”

Настаўнікі гісторыі

6.

 

Пасяджэнне школьнага навуковага гістарычнага таварыства (клуба)

Кіраўнік школьнага навуковага гістарычнага таварыства (клуба)

7.

 

Экскурсіі ў школьны музей

Рада музею, экскурсаводы

8.

 

Гістарычныя чытанні “Ніхто не забыты, нішто не забыта”

11 клас

9.

 

Віктарына “З гісторыяй на “Вы”

9 клас

10.

 

“Глабальныя праблемы сучаснасці”

10 клас

11.

 

Выстава малюнкаў “Лепшыя мясціны нашага краю”

5 клас

12.

 

“Рыцарскі турнір” (гульня)

6 клас

13.

 

“Імі ганарыцца наш край” (вусны часопіс)

8 клас

14.

 

Прэзентацыя выставы гістарычнай літаратуры

7 клас

15.

 

Конкурс на лепшы сцэнарый гістарычнай гульні

Прадстаўнікі 5-11 класаў

16.

 

Гістарычная вечарына “У гасцях у багіні Кліа”

Арганізацыйны камітэт

17.

 

Падвядзенне вынікаў тыдню, узнагароджванне актыўных удзельнікаў

Адміністрацыя, настаўнікі гісторыі

Колькасць мерапрыемстваў, іх змест і формы, вызначэнне адказных класаў (асобна ці аб’яднальна па некалькі класаў на мерапрыемства) залежаць ад наяўнасці моцнага гістарычнага “актыву”, колькасці дзяцей, асаблівасцяў і “прасунутасці” пазакласнай работы ў школе, выніковасці ўсёй папярэдняй дзейнасці настаўнікаў гісторыі па абуджэнні пазнавальнага інтарэсу вучняў, а таксама рэальнай сітуацыі ў школе, у тым ліку і асабістых перавагаў і зацікаўленняў вучняў і педагогаў.

     У час падрыхтоўкі і правядзення агульнашкольных мерапрыемстваў важна звярнуць асаблівую ўвагу на вучняў, якія паспяхова дэмантруюць свае веды, здольнасці і крэатыўнасць. Найбольш актыўныя тут вучні 5 – 7 класаў, фактычна гэта рэзерв будучых удзельнікаў алімпіяд, турніраў, гістарычных конкурсаў і спаборніцтваў. Для эфектыўнай работы з гэтымі вучнямі можна скласці сваеасаблівую картатэку. Галоўная задача, каб не згубіўся не адзін вучань.

    Прапануем варыянты формаў афармлення такіх дадзеных.

Агульная табліца вынікаў тыдню гісторыі

Дата

Мерапрыемства

Клас

Пераможцы

Адказныя натаўнікі

 

 

 

 

 

Вынікі па асобных конкурсах

Настаўнік

Клас

Колькасць удзельнікаў конкурсу

Колькасць пераможцаў

Колькасць балаў

 

 

 

 

 

Картка рэзерву (“актыву”)

Прозвішча, імя імя па бацьку вучняў

Конкурсы, ў якіх перамог ці прымаў удзел

Клас

Дата нараджэння

Адрас

Настаўнік

 

 

 

 

 

 

 

Некаторыя формыправядзення і прыклады мерапрыемстваў у межах Тыдню гісторыі

    Такім чынам, Тыдзень гісторыі – гэта комплекс разнастайных форм пазакласнай дзейнасці. Прапануем некаторыя з іх.

 

Месца правядзення: актавая зала.

(У строі багіні Кліа  выходзіць вучаніца.)

 

Багіняй Кліа я завусь,

Адной  з 9-ці вядомых муз!

Вялікі Зеўс – мой бацька ўсясільны

А маці – багіня Мнемасіна!

 

Калі пачну чытаць папірус-скрутак,

Няхай у гэтай залі не пануе смутак.

(Пры гэтым робіць характэрны ўладны рух рукой)

Бо людзей мудрых я ўсхваляю.

Ды спадчыну вякоў для будучыні захаваю.

І абяцаю: усім будзе цікава!

 

(Чытае «скрутак», які трымае ў руках)

 

Да вас, прыйшоўшых сюда, да предметнага тыдню гатовых,

Словы вітання свайго я звяртаю.

Вам я жадаю, о, нашы слаўныя вучні,

Сумленна змагацца под зводамі храму навукі,

Прыходзьце ў храм ведаў без ўсякай прынукі!

Каб паказаць свае веды  народу,

І богі вам даруюць перамогу,

Цяпер – увага: …

(робіць некаторую паўзу і характэрны жэст, абводзячы рукой залу)

… муза Кліа свой тыдзень адкрывае

І да наступных імпрэзаў усіх запрашае…

(знаёміць з праграмай тыдню з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі).

Намінацыя “Сямейнае інтэрв’ю”

Аповяды і ўспаміны родных - жывых сведак, відавочцаў і ўдзельнікаў падзей.

Намінацыя “Мой радавод”

Прыкладныя пытанні для падрыхтоўкі тэматычнага паведамлення:

1. Куды ўходзяць карані радаводу маіх бацькоў? Колькі пакаленняў продкаў захаваліся ў памяці сям’і (пачынаючы з якога года)? Якая колькасць па бацькоўскай і мацярынскай лініям?

2. Што расказваюць бабулі і дзядулі, матулі і таты пра сваіх продкаў?

• Кем яны былі?

• Дзе жылі?

• Чым займаліся?

• Чаго дасягнулі ў жыцці?

• Якімі рысамі характару валодалі?

• Як адносіліся да працы, да людзей, да сваіх дзяцей?

• Якіх традыцый прытрымліваліся ў адзенні, працы, правядзенні вольнага часу, адпраўленні абрадаў і свят?

• Якой была іх гаспадарка?

  1. Якія лепшыя якасці я жадаў (-ла) б пераняць у спадчыну ад сваіх продкаў?

  2. Якімі справамі продкаў я ганаруся?

  3. Пра што я магу апавядаць сваім нашчадкам?

Намінацыя “Сямейныя рэліквіі”

Прыкладныя пытанні для падрыхтоўкі тэматычнага паведамлення:

1. Які сямейныя рэліквіі захоўваюцца ў маім доме і ад каго яны атрыманы ў спадчыну?

2. Што сабой уяўляюць рэліквіі (апішыце іх).

3. Пра што могуць расказаць гэтыя рэліквіі? Што пра іх гісторыю расказвалі старэйшыя члены маёй сям’і?

4. Сімвалам чаго ў нашай сям’і з’яўляюцца гэтыя рэліквіі?

5. Што я адчуваі і аб чым задумваюся, калі бяру ў рукі гэтыя рэчы?

6. Якія рэліквіі я жадаў (-ла) бы захаваць пасля сябе, каб нашчадкі беражліва захоўвалі пра мяне памяць?

Намінацыя “Таямніцы майго імя”

Прыкладныя пытанні да падрыхтоўкі тэматычнага паведамлення:

1. Адкуль паходзіць маё імя і што яно азначае?

2. Каму ў сям’і я абавязаны сваім імем: матулі, тату, бабулі, дзядулі і г. д.?

3. Чаму мяне так назвалі: у сувязі з якім-небудзь выпадкам, гісторыяй, традыцыяй?

4. Хто яшчэ ў маім родзе насіў або носіць маё імя?

5. Ці адпавядаю я характарыстыкам, замацаваным за імем, або не?

6. Чым я магу ўзбагаціць гэтае імя?

7. Паходжанне якіх твораўнароднага і прпафесійнага мастацтва звязана з маім імем: казак, легенд, вершаў,літаратурных твораў, народных і сучасных песень?

8. Якія знакамітыя дзеячы ў мінулым або цяпер носяць маё імя?

(Гэта можа быць ордэн дзядулі альбо каштоўны фотаздымак і г. д.).

Намінацыя “У летапіс школы”

Паведамленне аб мінулым роднай школы на аснове сабраных матэрыялаў ў “Летапіс школы”.

Мэта гульні – актывізаваць пазнавальную актыўнасць вучняў, пашырыць іх кругагляд па гісторыі і культуры роднага краю. Аўкцыён спрыяе выпрацоўцы правільнага словакарыстання, дакладнаму вызначэнню думак. Яго можна праводзіць і як самастойнае мерапрыемства, і як элемент свята ці тэматычнага вечара.

Аўкцыён – гэта публічны продаж рэчаў і вырабаў таму, хто прапануе за іх больш высокую плату. На нашым аўкцыёне “платай” служаць адказы на пытанні. Арганізатары правядзення рыхтуюць блокі пытанняў з адказамі. Вучні ці гурткоўцы вырабляюць сувеніры і здаюць у аргкамітэт для ацэнкі продажу. Затым выбіраецца вядучы–вучань камунікабельны, эмацыянальны, з добрымі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Ён знаёміцца з сувенірным фондам, каб затым ярка, прыгожа прапануюць кожную рэч, раскрываючы яе лепшыя якасці.

Правядзенне аўкцыёну.

1.      Уступнае слова вядучага. Пастаноўка мэт і задач.

2.Тлумачэнне правіл гульні: Усе ўдзельнікі аўкцыёну  перад пачаткам  гульні  атрымліваюць у банку  першапачатковы капітал  у выглядзе кароткатэрміновага крэдыту пад 30% (да канца правядзення ўроку) у памеры 1000 у. а. Гэта  азначае , што  ў канцы аўкцыёну яго ўдзельнікі, якія ўзялі крэдыт , павінны вярнуць 1300 у.е., яны адначасова атрымліваюць нумар удзельніка аўкцыёну. У якасці лотаў на  аўкцыёне прапануюцца пытанні. Правільны адказ на набытае пытанне прыносіць удзельніку  аўкцыёну вызначаны прыбытак.  Перад пачаткам правядзення  чарговага тура вядучыабвяшчае парадак правядзення гандлю і  характар прапанаваных лотаў.  Аўдыторыі задаецца пэўнае пытанне. Права адказу можа купіць любы з удзельнікаў, які заплаціў найвялікую суму падчас адкрытага гандлю. Першапачатковы кошт лота 100 у. а. Гандлёвы крок  - 100 у. а. Называючы свой кошт, удзельнік павінен падняць сваю картку з нумарам. Удзельнік , які набыў, выплачвае  ў банк суму, за якую ён купіў дадзены лот. За правільны  адказ удзельнік атрымлівае грашовую ўзнагароду ў банку. Калі ўдзельнік  не правільна адказаў, то ён выплочвае штраф у банк у памеры 100 у. а., а гэтае пытанне здымаецца з гандлю  і можа быць выстаўлены ў канцы для паўторнага продажу.  Калі  ва ўдзельніка скончыліся грошы, то ён можа  з дазволу вядучага ўзяць  у слоіку дадатковы крэдыт , але не больш за 1000 у.е. пад 50%. За некарэктныя паводзіны на аўкцыёне - штраф 100у.а.   Крытэры  ацэнкі пераможцаў:  1-ы вынік: 4000 у.а. і вышэй. 2-і вынік: 3000- 4000 у. а. - 3-і вынік: 2000 - 3000 у.а.

3. Правядзенне аўкцыёну.

№ п/п

Пытанні- лоты

Кошты лотаў

 

 

 

4. Падвядзенне вынікаў.

Майстар-клас юных экскурсаводаў - даследнікаў.

Праводзіцца ў “музеі” пасля ўрокаў. Ахвотнікі збіраюцца да прызначанага часу. Для іх праводзіцца паказ прэзентацыі "Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны на службе гісторыі". Пасля гэтага праводзіцца інструктаж, выбар аб'екта для апісання, выдаецца і тлумачыцца інструкцыя. Вучні павінны апісаць абраны аб'ект і распавесці пра яго ўсім астатнім. У канцы арганізатары (журы) выбіраюць найболей правільнае, цікавае, арыгінальнае апісанне, падводзяць вынікі. Задача - развіццё асноў даследчых навыкаў - навучыць дзяцей глядзець на рэчы з розных бакоў, паказаць новы шлях атрымання ведаў; развіццё кампетэнтнага падыходу, камунікатыўных навыкаў.

У конкурсе могуць прымаць ўдзел дзеці 2-10 класаў. Конкурсныя працы адрозніваюцца жанравай і відавай разнастайнасцю:  эсэ, аповяды, нарысы, даследаванні, вершы. Шматлікія працы вучняў малодшыхкласаўсталі плёнам калектыўнай працы ўсёй сям'і, што спрыяе яе згуртаванню, далучэнню маладога пакалення да сямейных каштоўнасцяў. Працы дапоўнены фотаздымкамі з сямейнага альбому, малюнкамі вучняў. Галоўная каштоўнасць прац - гэта асцярожнае стаўленне да сваёй сям'і, сваіх продкаў і жаданне юных аўтараў ладзіць сваё будучае жыццё так, каб быць годнымі іх. Як паказвае практыка,  працы па  тэматыцы  "Мая сям'я" ў розных варыяцыях  - гэта шчыры і эмацыйны аповяд пра свае сем'і, пра традыцыі, якія захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Аўтары сачыненняў паказалі сталасць меркаванняў, грамадзянскую пазіцыю, падзяліліся сваімі ўяўленнямі пра шчасце, сямейнае жыццё, ролю бацькоў у выхаванні дзяцей. Усё гэта мае вялікі выхаваўчы патэнцыял.

Конкурс праводзіцца ў бібліятэцы. Удзельнікі павінны знайсці ў энцыклапедыях адказы на падрыхтаваныя для іх пытанні і выпісаць іх. Мэта - навучыць асновам працы з энцыклапедыямі, прыцягнуць увагу дзяцей да кнігі, як крыніцы ведаў, і бібліятэцы, месца захоўвання гэтых крыніц; пашырыць веды і пазнавальныя здольнасці навучэнцаў.

Для яе падрыхтоўкі падбіраецца адпаведны матэрыял, рыхтуецца мультымедыйнаевядзенне, вусновае прадстаўленне тэмы. Пасля выступу дакладчыка праводзіцца дыскусія па праблеме. Мэта - фармаванне грамадзянскай пазіцыі, паглыбленне ўяўленняў вучняў пра праблемы сучаснасці, развіццё аналітычных здольнасцяў, здольнасці ўяўляць і абараняць свой пункт гледжання.

 Праект - аповяд з мультымедыйным суправаджэннем пра розныя краіны, цікавых старонках іх гісторыі, незвычайных традыцыях, падрыхтаваны вучнямі 8-9 класаў. Праводзіцца пасля ўрокаў у актавай залі. Запрашаюцца вучні 6-7-х класаў. Мэта - развіццё пазнавальных магчымасцяў, камунікатыўных і кампетэнтасных навыкаў, пашырэнне ведаў і выхаванне павагі да культурнай спадчыны розных народаў.

Каманды з 3-х чалавек уяўляюць клас ці групу вучняў. Ім прапануюцца пытанні. На абмеркаванне даецца 1 хвіліна. Пасля адказу даецца правільны адказ. Падчас гульні вядзецца пратакол адказаў. Вядучы зачытвае пытанне, асістэнт (лепш, калі гэта будзе вучань, знаёмы з гульнёй) сочыць за часам, збірае адказы, вядзе пратакол. Турнір садзейнічае развіццю абстрактнага мыслення, камунікатыўных навыкаў і заахвочвае да ўдзелу ў інтэлектуальных спаборніцтвах.

Прызначаны для ўсіх ахвотнікаў.  Рыхтуюцца вучнямі 10 класу. Могуць быць абсалютна рознымі, у залежнасці ад інтарэсаў дзяцей. Праводзяцца на адным ці некалькіх перапынках у рэкрэацыі. За выстаўленыя з класа парты з таблічкамі-назвамі садзяцца дзеці, якія падрыхтавалі віктарыну, і прапануюць усім ахвотнікам адказаць на пытанні. Мэта - пашырэнне ведаў і ўменняў усіх удзельнікаў, развіццё кампетэнтнасці, камунікатыўных навыкаў. Такія конкурсы, альбо заданні да іх  могуць падрыхтаваць і ня вельмі моцныя вучні.

Мэты:  1) праз афарызмы паказаць стаўленне прадстаўнікоў культуры і навукі, дзяржаўных і палітычных дзеячаў мінулага і сучаснага да гістарычнага працэсу і гістарычнаму пазнання;       2) узбагаціць уяўленні вучняў пра гісторыю;3)       заахвоціць дзяцей да разважання, дапамагчы пракрасціся ў свет пачуццяў і ўчынкаў як гістарычных персанажаў, так і тых, хто зачараваны Кліа.

Задача: з дапамогай афарызмаў разгледзець гісторыю з самых розных бакоў , яе дыскусійныя аспекты.

1. Уступ настаўніка: Навука "гісторыя" ва ўласным сэнсе слова стала аб'ектам пільнай увагі як гісторыкаў, так і філосафаў, сацыёлагаў, багасловаў, літаратараў і грамадскіх дзеячаў. Спрэчкі вядуцца не адно стагоддзе. 

2. Абмяркоўваюцца меркаванні, звязаныя з паняццем "гісторыі",аб'яднаныя адной агульнай ідэяй - маральнай і пазнавальнай роляй гісторыі.

  1. Абмяркоўваюцца сентэнцыі пра адзінства гісторыі і чалавека, пра сэнс гісторыі:

(Могуць быць выкарыстаныя і іншыя выказванні, зроблены і іншыя акцэнты).

  1. Выснова настаўніка:  "Знаёмства з афарыстычнымі меркаваннямі пра гісторыю і гісторыках, іх супастаўленне дапамагае ў даследчай працы. Жадаецца спадзявацца, што яны былі цікавыя і юным гісторыкам, тым, хто думае звязаць сваё жыццё з такой дзіўнай навукай, як гісторыя."

Эсе – не зусім апавяданне, гэта нязмушаны выклад сваіх думак і пачуццяў у вольнай форме. Перавага такой формы ў магчымасці вучняў самастойна,каротка, вобразна і афарыстычна выказваць свае меркаванні, аргументаваць уласную пазіцыю. Усё гэта адкрывае шырокія магчымасці ў развіцці творчых і інтэлектуальных магчымасцяў дзяцей.

Прапаную адно з вучнёўскіх эсэ"Рэвалюцыя - варварскі спосаб прагрэсу" (Ж. Жарэс): “Я цалкам згодзен з выказваннем вядомага французскага сацыяліста, гісторыка і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ стагоддзі Жана Жарэса, у якім ён кажа пра асаблівасці рэвалюцыйнага шляху грамадскага прагрэсу, пра адметныя рысы рэвалюцыі. Сапраўды, рэвалюцыя - гэта адзін са шляхоў прагрэсу, рух наперад, да больш лепшых і складаных формаў арганізацыі грамадскай прылады. Але таму што рэвалюцыя ёсць карэнная ломка ўсяго існуючага ладу, пераўтварэнне ўсіх ці большасці бакоў грамадскага жыцця, якое адбываецца за кароткі прамежак часу, то гэта форма прагрэсу заўсёды суправаджаецца вялікай колькасцю ахвяр і гвалтам.

    Калі мы ўспомнім рэвалюцыйны 1917 год у Расіі, то ўбачым, што абедзве рэвалюцыі пацягнулі за сабой найжорсткую канфрантацыю ў грамадстве і краіне, якая вылілася ў жудасную Грамадзянскую вайну, што суправаджалася небывалай жорсткасцю, мільёнамі загінуўшых і пацярпелых, нябачанай датуль разрухай у народнай гаспадарцы.

    Калі мы прыгадаем  Вялікую Французскую рэвалюцыю, то таксама ўбачым разгул якабінскага тэрору, гільяціну, "якая працуе" без выходных, а таксама і чараду бесперапынных рэвалюцыйных войн.

    Калі мы ўспомнім Англійскую буржуазную рэвалюцыю, то таксама ўбачым грамадзянскую вайну, рэпрэсіі супраць іншадумцаў.

    А калі паглядзім на гісторыю ЗША, то ўбачым, што абедзве буржуазныя рэвалюцыі, якія прайшлі ў гэтай краіне, мелі форму вайны: спачатку - войны за незалежнасць, а затым - Грамадзянскай вайны.

     Ніводная рэвалюцыя не абыйшлася яшчэ без крыві, гавалту і няшчасцяў людзей, г.зн. з’яўляецца варварствам з пазіцыі цывілізаванага чалавека. Больш за тое, кажуць, што кожная рэвалюцыя “пажырае сваіх бацькоў”. Узяць хаця б Вялікую Французскую рэвалюцыю (якабінскі тэрор і інш.), альбо Кастрычніцкую рэвалюцыю ў Расіі (“чырвоны тэрор”, “сталінскія рэпрэсіі” і інш.).

     І хай іншыя мысляры ўзвялічвалі рэвалюцыю (як, напрыклад, Карл Маркс, які сцвярджаў, што рэвалюцыі - гэта лакаматывы гісторыі), хай рэакцыянеры і кансерватары адмаўлялі ролю рэвалюцый у грамадскім прагрэсе, мне бліжэй пункт гледжання Ж.Жореса: так, рэвалюцыя - спосаб прагрэсу, рух да лепшага, але гэта здзяйсняецца варварскімі метадамі, гэта значыць з ужываннем жорсткасці, крыві і гвалту. На няшчасці і гвалце нельга стварыць шчасця людзей!” (Яраслаў С., 2007 г.)

Задача: разнастайнымі сродкамі (мастацкім чытаннем, музыкай, спевам, інсцэноўкай) у дадатак да ўжо зробленага, дапамагчы дзецям эмацыйна ўспрыняць значэнне, сэнс і змест гістарычнай падзеі, факту, з'явы. Перажываемыя сумесна з іншымі школьнікамі, эмоцыі глыбока ўплываюць на фармаванне іх асобы, на развіццё пачуцця любові да Радзімы, спагады да прыгнечаных, узнікае жаданне змагацца з несправядлівасцю. Да арганізацыі і зместу вечарыны прад'яўляюцца наступныя педагагічныя патрабаванні:

1. Яна не самамэта, а сродак выхавання, таму павінен мець ідэйную скіраванасць, г.зн. павінна выклікаць такія перажыванні дзяцей, якія вядуць да выхавання ў іх асноў маральнасці, патрыятызму, уважлівага і клапатлівага стаўлення да людзей.

2. Адно з найважных педагагічных патрабаванняў - прыцягненне да яго самога шырокага колавучняў, каб кожны школьнік мог выявіць свае здольнасці і сваё жаданне быць актыўным.

3. Вечарына павінна быць цікавай, займальнай. Цікавасць да яе залежыць ад шматлікіх умоў. Аднак адна з іх - разнастайнасць формаў падачы матэрыялу: даклад, чытанне вершаў, сустрэчы з удзельнікамі гістарычных падзей, абавязкова элементы мастацтва - спевы, музыка, інсцэноўка, харэаграфія і гульня, віктарыны, конкурсы.

4. Вечарына -  вялікая калектыўная творчая справа. Актыўнасць, спалучаная з вечарынай, нясе ў сабе элементы грамадска карыснай дзейнасці. Ужо пры падрыхтоўцы асобнага нумара праграмы ў тых ці іншых падлеткаўфармуецца пачуццё грамадскага абавязку, адказнасці перад калектывам.

5. Неабходна пазбягаць трафарэтнасці. Значна цікавей, калі матэрыял дакладу ўключаецца ў іншыя формы і падаецца навучэнцам у выглядзе ўрыўку з нарысаці верша, песні і калектыўнага дакладу, сцэнкі, у спалучэннігэтых форм.

6.Тэматыка разнастайная. Нароўні з разнастайнасцю жанру, назіраецца тэматычная мэтанакіраванасць, як паведамленняў, так і мастацкай часткі. Па метадах правядзення вечарыны можна іх падзяліць на: кінавечарыны, вечарыны дакладаў, вечарыны-мантажы, вечарыны вандраванняў, вечарыны інсцэноўкі, вечарыны гульняў і загадак, вечарыны-справаздачы, вечарыны сустрэч і інш. Кінавечерына прадугледжвае дэманстрацыю кінастужак, дыястужак, слайдаў краязнаўчага зместу ў суправаджэнні кароткіх каментароў настаўніка, якія вучацца ці іншых твараў. Асноўнымі патрабаваннямі да дакладаў з'яўляюцца: лаканічнасць, яркасць, насычанасць цікавым матэрыялам, вобразнасць і эмацыйнасць выкладу. Гісторыка-краязнаўчыя мантажы, гэта калі тэма раскрываецца з дапамогай кароткіх маўленак, дэкламацыі, музыкі, песні, паказу ілюстрацый і да т.п.

Адрозніваецца глыбейшай навуковасцю і строгасцю формы. Гэта зборы навучэнцаў, на якіх абмяркоўваюцца прачытаныя, даследаваныя іншыя крыніцы.Канферэнцыі патрабуюць стараннай падрыхтоўкі. Трэба паклапаціцца пра тое, каб абмяркоўвальныя кнігі былі прачытаны як мага вялікім колам вучняў. Выступоўцаасвятляе галоўныя моманты кнігі. Іншыя ўдзельнікі выказваюць свае погляды, дукі і ўласныя перакананні. Кіруе абмеркаваннем настаўнік, дапамагаючы вучням высвятліць усе пытанні. Імпрэза ладзіцца па выніках вызначанага перыяду даследчай працы гуртка, вучнёўскага даследчага таварыства. Пры падрыхтоўцы звяртаецца увага на выкарыстанне крыніц: краязнаўчай літаратуры, дакументальных, газетных і іншых матэрыялаў. Вучні працуюць у музеях. Канферэнцыя можа быць скончана віктарынай, для якой рыхтуюцца пытанні па тэме.

Запрашаюцца ўсе ўдзельнікі тыдня гісторыі для падвядзення вынікаў, узнагароджанні пераможцаў. Стыль канферэнцыі - святочна - дзелавы. Пачынаецца мерапрыемства з вершаў, прысвечаных багіні Кліа, і музычнага фрагмента з мультымедыйнай прэзентацыяй (гістарычныя карціны). Пасля гэтага выходзіць "багіня" Кліа (у строі, трымае скрутак) і прапануе (у вершах) падвесці вынікі вялікага вандравання па гісторыі. Пасля ўрачыстага ўступу ідзе прэзентацыя мерапрыемстваў кожнага дня з узнагароджаннем пераможцаў. У канцы праводзіцца рэфлексія. Мэта мерапрыемства - вітаць дзяцей, якія выявілі сябе на тыдні, паказаць ім, што інтэлектуальная праца мае вялікае значэнне ў жыцці чалавека, дазволяць яму выявіць сябе ў розных сферах, стварае ўмовы для паспяховасці ў жыцці.

      З-за абмежаванасці аб’ёму часопіснага артыкулу толькі ўзгадаю іншыя эфектыўныя формы мерапрыемстваў: гістарычныя гульні, ток-шоў, ролевыя гульні, фестывалі ведаў і дасягненняў, турніры, тэматычныя дні, экспедыцыі і г. д.

Вынікамі Тыдня гісторыі з'яўляюцца афармленне стэндаў, выстаў, выпуск газет, арганізацыя мерапрыемстваў і конкурсаў,  удзел у дыскусіях  за  круглым сталом, напісаныя эсэ, атрыманыя граматы за актыўную працу…Але галоўнае, які эмацыйна-свядомасны адбітак зладжаныя мерапрыемствы пакінуць у вучняў.

 

Літаратура

Борзова Л. П. Игры на уроке истории : Метод.пособие для учителя / Л.П.Борзова . – М. : Владос-Пресс, 2001 .

Варакина И. Предметная неделя истории в школе. М.: Корифей, 2007.

Варганаў Валерый. Развіваючыя заданні па гісторыі Сярэдніх вякоў у VІ -  VІІ класах. /Беларускі гістарычны часопіс. 2010, №5.

    Варганаў Валерый. Пазакласная дзейнасць па гісторыі. /Беларускі гістарычны часопіс. 2011, №7.

Гончарова Т. И. Исторические вечера в школе. М., 1992.

Девятайкина Н. И. История Средних веков: источники, задания, игры. Саратов, 1996.

Кулагин Г. А. Сто игр по истории. М., 1983.

Озерский И. З. Начинающему учителю истории. М., 1996.

Федорчук И. А. “Интеллектуальные игры для школьников”. Ярославль. : Академия развития, 1998

Формы внеклассной работы. Олимпиады и исторические вечера. Саратов, 1997.

Харьковская Н. И. Предметная неделя истории в школе. Конкурсы, викторины, олимпиады. 2-е издание. Ростов-на-Дону, 2006.

Чернова М.Н. История. Внеклассные мероприятия, М., Айрис-Пресс, 2009.