28-07-2015

TАПАНІМІЧНЫ СЛОЎНІК ЗЯМЕЛЬ БАРСУКОЎСКАГА

СЕЛЬСКАГА САВЕТА

Барсукоўскі сельскі савет уключае ў сябе наступныя населеныя пункты (вёскі): Барсукі, Бялёва, Навасёлкі, Сырская Буда, Рэўт, Тарахаўка.

Барсукі, в. – цэнтр с/с. У 7 км. на ўсход ад Кармы, у 70 км. ад чыгуначнай станцыі г.Рагачова (на лініі Карма – Мінск), у 100 км. ад Гомеля.

Версія паходжання назвы: вёска Барсукі – старое пасяленне жыхароў гэтай мясцовасці. Размешчана яна па абодва бакі рэчкі Абрамаўкі. Спачатку ў гэтай мясцовасці пражывалі жыхары ў трох хатах. Гэтыя жыхары пераехалі з вёскі Рэўт, дзе жыў пан, прозвішча якога было Барсук. Ён перасяліў сваіх родзічаў і вёска стала называцца Барсукі.

          Беразатоўе- невялікі лясок, у якім расце бяроза. Знаходзіцца на ўсходне-паўднёвай частцы паміж в. Бялёва і в. Рэўт.

Вылазы - забалочанае месца, якое знаходзілася на ўсходне-паўднёвай частцы паміж в. Барсукі і в. Навасёлкі.

Круглае - невялікі лясны масіў, які ўтварыўся прыроднай з’явай і напамінае круг. Знаходзіцца на заходняй частцы паміж в. Бялёва і в. Задуб’е.

Машок- забалочанае месца, якое было пацягнута мохам. Знаходзіцца на ўсходне-заходняй частцы паміж в. Тарахаўка і в. Лубянка.

Маяк - на невялікім узвышшы стаяў маяк, які знаходзіўся на ўсходняй частцы паміж в. Рэўтам і в. Тарахаўкай.

Надуёва пасека – на думку мясцовых жыхароў, мясцовасць, дзе некалі была заснавана першая пасека чалавекам па прозвішчу Надуёў. Знаходзіцца ў в.Навасёлкі на паўднёва-заходняй частцы.

Вуліцы в.Барсукі: в.Камсамольская, в.Камуністычная, в.Савецкая, в.Касманаўтаў, в.Піянерская, в.Валадарскага – названа ў гонар палітычнага дзеяча, в.Маладзёжная – названа таму, што яе будавалі маладыя спецыялісты, в.Мінская – так названа таму, што яе будавалі будаўнікі з Мінску, в.Садовая – пабудавана на месцы былога саду, пер.Наберажны – знаходзіцца на беразе малога азярца.

Вуліцы в.Бялёў: в.Інтэрнацыянальная, в.Кастрычніцкая.

Вуліцы в.Навасёлкі: в.Камсамольская, в.Школьная.

Вуліца в.Сырская Буда:в.Сялянская.

Вуліцы в.Рэўт: в.Пралетарская, пер. Тэхнічны, в.Цыбульскага – названа ў гонар Героя Савецкага Саюза, які загінуў у 1943 г. пры вызваленні Кармяншчыны.

Вуліцы в.Тарахаўка: в.Первамайская, в.Інтэрнацыянальная.

Падкамня - месца, дзе знаходзіцца вялікі камень-валун на ўсходзе в. Куракаўшчына і в. Лубянка.

Поруб- на  месцы тагачаснага лесу, знаходзіцца сенажаць. Размешчана на заходне-ўсходняй частцы паміж в. Барсукі і в. Янаўка.

Седнева- месца заснаванае чалавекам, дзе асядалі на ўвесь час жыхары мясцовасці. Знаходзіцца на захадзе паміж в. Бялёва і в. Задуб’е.

Сергаёнкава зарасць - на думку мясцовых жыхароў, мясцовасць, дзе некалі быў хутар, які заснаваў чалавек па імені Сяргей.

Страшнае рэпішча - невялікае забруджанае  азярцо, у якім водзяцца рэптыліі. Знаходзіцца на паўночна-заходняй частцы в. Барсукі і в. Каменка.

Чыстая лужа- невялікае азярцо, якое размешчана ўбок ад р. Добрыч, у в. Тарахаўка.