25-04-2019

23 красавіка 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Санаторны яслі-сад №2 г.п.Карма” праведзены раённы этап рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй “Каб мова родная гучала”(далей – Фестываль). У Фестывалі прымалі ўдзел выхавацелі з 7 устаноў дашкольнай адукацыі раёна, пераможцы завочнага этапу.

Увазе былі прадстаўлены  метадычныя распрацоўкі для забеспячэння максімальна спрыяльных умоў развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя праз стварэння камунікатыўнага асяроддзя, якое забяспечвае ўключэнне двух моў у разнастайных відах дзіцячай дзейнасці. Лепшыя метадычныя распрацоўкі будуць накіраваны да ўдзелу ў абласным этапе.

Фото.