02-03-2015

 27 – 28 лютага 2015 г. у Абласным цэнтры турызму і краязнаўства адбыліся абласныя краязнаўчыя чытанні педагагічных работнікаў “Даследчая работа педагогаў і ўвекавечванне памяці абаронцаў Айчыны ў рэгіёнах”, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

         Кармянскі раён быў прадстаўлены настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Варганавым В. В. (ДУА “Ворнаўская сярэдняя школа Кармянскага раёна”.

         Варганаў В. В. прадставіў даследчы праект “Ваенны лёс Мікалая Дзмітрыевіча Несцяровіча – будучага беларускага акадэміка”, пазнаёміўшы прысутных таксама з асноўнымі вынікамі краязнаўчай работы і дзейнасці па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны ў Кармянскім раёне за мінулы год.

         Асноўнымі вынікамі ўдзелу ў чытаннях сталі:

-         даследчая работа “Ваенны лёс Мікалая Дзмітрыевіча Несцяровіча – будучага беларускага акадэміка” будзе надрукавана ў зборніку, які выйдзе па выніках чытанняў;

-         згаданая даследчая работа была адабраная ў папярэдні спіс работ, якія будуць прадстаўленыя на ўрачыстай рэспубліканскай навукова-даследчай канферэнцыі ў Мінску (красавік 2015 г.), прымеркаванай да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

 

 

 

ДОСТИЖЕНИЯ

на областных и республиканских конкурсах и олимпиадах за 2022/2023 учебный год

 

7

дипломов I степени

12

диплома II степени

23

диплома III степени

Новости

Фестиваля любительских театральных коллективов «Аркад»
16-04-2024

15 апреля на базе ГУО "Коротьковская средняя школа Кормянского района имени П.П. Качуевского" прошел районный этап областного фестиваля любительских театральных коллективов «Аркад» на иностранных языках.
В фестивале приняли участие 5 любительских театральных коллективов учреждений общего среднего образования.
По итогам работы жюри победителями фестиваля признаны театральные коллективы:
1 место - коллектив Воровской СШ, 2 место - коллектив Гимназии г.п.Корма, 3 место - коллектив Барсуковской СШ.
Поздравляем победителей фестиваля и желаем творческих побед в будущем!